У Верхнядзвінску да Дня беларускага пісьменства адкрылася кніжная выстава

Актуально Общество

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрылася святочная кніжная выстава. Прасачыць цярністы шлях ад першых рукапісаў да «Псалтыра», надрукаванага ў Празе Францыскам Скарынай, акунуцца ў працэс станаўлення беларускай культуры, пазнаёміцца з лепшымі сучаснымі выданнямі на роднай мове жадаючыя могуць у чытальнай зале.

«Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы», – казаў беларускі першадрукар Францыск Скарына. Менавіта гэтыя словы сталі лейтматывам святочнай экспазіцыі. Персанальную экскурсію для наведвальнікаў праводзіць бібліёграф Алёна Мазоль. Яна расказвае пра выставу і апошнія паступленні ў бібліятэчны фонд, прапануе звярнуць увагу на найбольш цікавыя кнігі. Напрыклад, «Кніга быцця» Францыска Скарыны – першае поўнае факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны знакамітага друкара. Факсіміле – гэта дакладная копія графічнага арыгінала рукапісу, малюнка, гравюры, манаграмы і іншых твораў. Такім чынам, унікальнае выданне дазваляе ўбачыць «Кнігу быцця» менавіта такой, якой яна выйшла з друкарні Францыска Скарыны!

Працяг у «ДП».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *