У Верхнядзвінску на Дзень горада ўпершыню прэзентавалі дворыкі сельсаветаў

Актуально Год малой радзімы

У Верхнядзвінску адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 75-й гадавіне вызвалення Беларусі  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню горада.

IMG_0127

IMG_2430

IMG_2575

IMG_2802

IMG_2291

Гэта вялікае свята – асаблівае для кожнага жыхара нашага багатага на гістарычныя падзеі края. Беручы пачатак з сівой даўніны, перажыўшы нашэсце ворагаў і здабыўшы перамогу, будуючы мірнае жыццё і ствараючы ўтульны куточак беларускай зямлі, Верхнядзвінск адзначаў яго прыгожа і шматлюдна, з гонарам за сваю Айчыну і яе моцны і працавіты народ. Лёс нашай малой радзімы непарыўна звязаны з лёсам краіны – Дзень горада нездарма традыцыйна святкуецца разам з галоўнымі дзяржаўнымі датамі. Зруйнаваная ў гады вайны, ператвораная ў суцэльнае папялішча, згубіўшая кожнага другога свайго жыхара, Верхнядзвіншчына выстаяла і адрадзілася да жыцця. Кожны яе жыхар адчувае прыналежнасць да адной вялікай сям’і, дзе памятаюць свае карані, шануюць подзвіг вызваліцеляў і берагуць мір, умеюць працаваць і адпачываць, клапоцяцца аб дзецях і старых, любяць парадак і прыгажосць. Людзі прыйшлі на свята з гэтым прыўзнятым настроем, імкнучыся пацвердзіць сваю прыналежнасць да лёсу роднай зямлі.

IMG_2488

IMG_2832
На ўрачыстасць да верхнядзвінцаў прыехалі дэлегацыі з Расіі і Латвіі: горада-пабраціма Валакаламска на чале з галоўным экспертам аддзела ЖКГ і градабудаўніцтва Адміністрацыі раёна В.К. Бітаравай, Пскоўс-кага раёна пад кіраўніцтвам Н.А. Фёдаравай, Себежскага раёна ў складзе дырэктара муніцыпальнай аўтаномнай установы “Інфармацыйны цэнтр Себеж-Рэсурс” Д.В. Казьяковай і начальніка аддзела адукацыі Адміністрацыі Себежскага раёна С.М. Везавітава, г. Краславы, якую прадстаўляў прадпрымальнік П.П. Бобіч.

IMG_2639

IMG_2236

IMG_2611

IMG_2588
Горад сустракаў гасцей добраўпарадкаванымі і ўпрыгожанымі вуліцамі і багатай святочнай праграмай. Першымі на плошчы Юбілейнай ушаноўвалі галоўных герояў свята – былога партызана атрада імя Арджанікідзе У.У. Дашчонка і жыхарку блакаднага Ленінграда Л.А. Гарачаву. Пад гарачыя апладысменты землякоў машына з ветэранамі зрабіла ганаровы круг па плошчы, а героям свята паднеслі кветкі.
Урачыстую атмасферу пад-крэсліла кампазіцыя “Люблю цябе, Белая Русь”: дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах кружылі з вянкамі кветак і караваямі, паказваючы гераічнасць, працавітасць, хлебасольнасць, прыгажосць, чысціню і маладосць нашага краю.

IMG_2304

IMG_2332

IMG_2732

IMG_3039

IMG_5649
Гонар падняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь была прадастаўлена дырэктару ААТ “Прудзінкі” В.А. Красніку, які звыш 40 гадоў аддаў працы ў аграрнай галіне раёна.
Сцяганосцы ўносяць на плошчу флагі Віцебскай вобласці і Верхнядзвінска. У знак памяці аб перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ўдзельнікі свята ўшанавалі Сцяг Перамогі – штурмавы флаг 150-й ордэна Кутузава ІІ ступені Ідрыцкай стралковай дывізіі, узняты 1 мая 1945 года над рэйхстагам у Берліне.
Верхнядзвінск, як і ўсе гарады Беларусі, удзельнічае ў патрыятычных акцыях “Палатно вызвалення” і “Беларусь памятае”. На створаным Палатне — інфармацыя аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, пражываючых у раёне, і героях-земляках, якія загінулі на франтах, прапалі без вестак, пайшлі з жыцця ў пасляваенныя гады.
У радах калоны “Беларусь памятае” – партрэты Герояў Савецкага Саюза – ураджэнцаў нашага раёна, памяць якіх увекавечана на Алеі герояў у гарадскім скверы – А.М. Бурака, С.А. Забагонскага, І.К. Захарава, І.М. Кабзуна, Э.В. Лаўрыновіча, І.А. Макеенка, М.М. Мядзеля, Н.В. Траян.
З вялікай пашанай успомнілі воінаў, якія ваявалі за вызваленне нашага горада і засталіся ў нашай памяці і назвах вуліц Верхнядзвінска: І.М. Кабзуна, М.С. Маскоўскага, А.Ц. Качкара, А.Х. Панціелева.
Сведчаннем неўмірачасці подзвігу вызваліцеляў, заваяванай свабоды і шчаслівага жыцця сталі выступленні маленькіх верхнядзвінцаў. Дзеці з радасцю спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў флэшмобах, выклікаючы радасныя ўсмешкі гледачоў і пачуццё вялікай удзячнасці за мірнае жыццё.

IMG_2276

IMG_2753

IMG_2358

IMG_5508
Дэманстрацыяй моцы нашага раёна, дасягненняў яго жыхароў стала ўрачыстае шэсце па плошчы і вуліцах горада працоўных калектываў. Адкрылі яго служачыя сілавых структур: аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, аддзялення пагранічнага кантролю “Бігосава-1”, мытнага паста “Бігосава” Віцебскай мытні, аддзялення дэпартамента аховы, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Разам са старэйшымі таварышамі ўрачыстым маршам па плошчы прайшлі будучыя прызыўнікі – навучэнцы сярэдняй школы №2 і мытнага класа Верхнядзвінскай гімназіі.

Меницкая

Аб значных дасягненнях у вучобе і працы сведчылі калоны ўстаноў адукацыі. За апошнія тры гады 28 выпускнікоў атрымалі атэстаты асобага ўзору і ўзнагароджаны залатымі медалямі, па выніках цэнтралізаванага тэсціравання раён займае 6 месца ў вобласці, 14 навучэнцаў сталі пераможцамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд.
Поспехамі вызначаюцца нашы спартсмены, якія перамагаюць на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Сектарам спорту і турызму праводзіцца работа па арганізацыі фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, прапагандзе здаровага ладу жыцця, папулярызацыі спорту.
Як водзіцца, самымі яркімі і звонкімі былі рады работнікаў сферы культуры – далёка за межамі раёна славяцца нашы «Ярыца», «Сенькавіца», «Верхнядзвінскія музыкі», «Лялькі», «Ветэран», клуб «Віцязь».
У фірменнай вопратцы, з лагатыпамі сваіх прад-прыемстваў і макетамі прадукцыі рухаліся калоны арганізацый і прадпрыемстваў. Вядучую ролю ў эканоміцы раёна выконвае сельская гаспадарка, дзе занята звыш 2000 чалавек. На абласным фестывалі–кірмашы “Дажынкі-2018” раён заняў другое месца ў абласным спаборніцтве на ўборцы зерневых і зернебабовых культур, рапсу і нарыхтоўцы кармоў. ААТ “Шайцерава” занесена на рэспубліканскую Дошку гонару.
Лаўрэатамі многіх міжнародных выстаў з’яўляюцца ААТ “Верхнядзвінскі масласырзавод” і ААТ “Інвет”, прадукцыю якіх ведаюць на ўнутраным і замежным рынках.

IMG_2688

IMG_2771

IMG_2711

IMG_2723
Сваімі дасягеннямі могуць ганарыцца працаўнікі лясгаса, Верхнядзвінскага раёна газазабеспячэння, райспажыўтаварыства, ДРУВП ЖКГ, райаграсервісу, ільнозавода, завода сталярных вырабаў, хлебазавода, ДРСУ-143, ААТ “Верус”, якія выпускаюць якасную прадукцыю, працуюць над мадэрнізацыяй вытворчасці і займаюць дастойнае месца на сучасным рынку. Запатрабаваныя паслугі аказваюць спажыўцам калектывы Верхнядзвінскага ўчастка электрасувязі і ўчастка паштовай сувязі, прадстаўніцтва “Белдзяржстраху”, Верхнядзвінскага ўчастка філіяла “Аўтобусны парк №2 г. Полацка”, цэнтраў банкаўскіх паслуг “Белаграпрамбанка” і “Беларусбанка”.
Законнасць і парадак у раёне забяспечваць пракуратура раёна, аддзел следчага камітэта. Ваенна-мабілізацыйныя і ўлікова- прызыўныя задачы вырашае ваенны камісарыят.
На варце аховы здароўя стаяць работнікі медыцыны – ва ўрачыстым шэсці прымалі ўдзел працаўнікі цэнтральнай раённай бальніцы, аптэкі, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Сферу сацыяльнай абароны прадстаўлялі работнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Луначарскага дома-інтэрната, які сёлета ў чарговы раз стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу.

IMG_2690

IMG_2971

IMG_2669
Свой уклад у скарбонку добрых спраў раёна ўносяць грамадскія арганізацыі: прафсаюзы, РГА “Белая Русь”, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
З гонарам за свой раён удзельнікі свята віталі рады дэманстрантаў, якія накіраваліся да гарадскога сквера. Па традыцыі ўсіх урачыстасцяў верхнядзвінцы пакланіліся помні-кам героям-вызваліцелям раёна, ушанавалі іх памяць мінутай маўчання і ўсклалі кветкі да мемарыялу памяці.
Свята працягвалася ў гарадскім парку, дзе жыхароў і гасцей горада сабрала тэатралізаванае прадстаўленне “Мая зямля – мая краіна”.
Вітаючы землякоў і гасцей Верхнядзвінска, старшыня райвыканкама І.І. Марковіч адзначыў, што такіе знакавыя падзеі, як святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 75-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня горада, аб’ядноўваюць нас, выклікаюць пачуццё гонару, з’яўляюцца асновай выхавання ў моладзі патрыятызму і грамадзянскасці.

IMG_2982

IMG_2652

IMG_2878

IMG_2590
Кіраўнік раёна нагадаў выпрабаванні, праз якія прайшла наша зямля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стойкасць і мужнасць продкаў, якія дружна паўсталі на яе абарону, і пераможны вынік гэтай барацьбы. “Любоў народа да сваёй Айчыны аказалася мацней за шматтысячны націск агрэсараў, моц танкаў і зброі, – сказаў І.І. Марковіч. – Непераможны народ, які абараняе сваю зямлю”. Глава раёна падкрэсліў, што памяць аб мінулым надае нам мужнасці і разумення каштоўнасці мірнага жыцця, адказнасці за яго захаванне і ўмацаванне. Сучасны Верхнядзвінск, які адзначае сваё 633-годдзе, гэта горад працавітых і гасцінных людзей, якія развіваюць эканоміку і сацыяльную сферу, ствараюць камфортныя ўмовы для жыцця, робяць сваю зямлю прыгожай і ўтульнай. Ігар Іванавіч падзякаваў землякам за гэта старанне і пажадаў поспехаў у працы на карысць роднай зямлі.
Свае віншаванні і падарункі гораду адрасавалі госці свята з Расіі і Латвіі.
Па традыцыі ў Дзень горада землякі ўшаноўвалі людзей, дасягненнямі якіх ганарацца асабліва. Цырымонію ўзнагароджання адкрывала на-мінацыя “Слава і гонар зямлі Верхнядзвінскай”. За шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у ветэранскім руху, значную работу па патрыятычнаму выхаванню моладзі і ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Ганаровая грамата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў уручана ветэрану Вялікай Айчыннай вайны У.У. Дашчонку; Ганаровая грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта – навуковаму супрацоўніку раённага гісторыка-краязнаўчага музея А.Ф. Бубале. Падзяка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта аб’яўлена настаўніку гісторыі СШ №2 Л.І. Дзевяковіч.

IMG_2586

IMG_2619

IMG_2787

IMG_2660
Звання “Ганаровы грамадзянін” у раёне ўдастойваюцца самыя заслужаныя яго жыхары. Такі тытул носяць 9 верхнядзвінцаў. На свяце аб’яўлена аб прысваенні ганаровага звання Уладзіміру Уладзіміравічу Дашчонку.
За шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта ўручаны старшыні рай-спажыўтаварыства І.А. Тамашэвіч, дырэктару КУПСГП “Каханавічы” А.З. Махмудаву, дырэктару ТАА “Джэ Трэйдынг” А.У. Лісоўскаму, кіраўніку ўзорнага харэаграфічнага калектыву “Лялькі” РЦКНТ Л.С. Гуйда, начальніку жывёлагадоўчага комплексу КУПСГП “Лявонішана” Н.В. Маслоўскай.
Удзельнікаў свята павіншаваў ваенны камісар раёна Д.У. Мілінчук. Ён уручыў юбілейныя медалі “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” Л.І. Дзевяковіч, А.Ф. Бубале, старшыні Дзёрнавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ч.Г. Вайцяхоўскаму, Ганароваму гра-мадзяніну раёна У.Я. Якаўлеву, старшыні раённага савета ветэранаў М.Я. Дабранаву.

IMG_2759

IMG_2701

IMG_2756
Свята працягвалася ўшанаваннем людзей, якія выказваюць любоў да роднага краю актыўнай грамадскай пазіцыяй, творчасцю і майстэрствам. Віншуючы жыхароў і гасцей Верхнядзвінска са святам, старшыня раённага Савета дэпутатаў І.Ф. Козел адзначыла, што менавіта нераўнадушнасць лю-дзей, наватарства, уменне працаваць у камандзе і праяўляць ініцыятыву даюць магчымасць рэалізоўваць новыя ідэі і спрыяюць развіццю нашай малой радзімы. Ірына Францаўна ўручыла Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў старэйшыне аграгарадка Боркавічы Н.А. Багдановіч – за асабісты ўклад у вырашэнне пытанняў мясцовага значэння, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні грамадскіх і культурна-масавых мерапрыемстваў, і галоўнаму ўрачу раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі І.К. Мусінавай – за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у санітарна-эпідэміялагічную бяспеку раёна, дасягенне высокіх паказчыкаў у медыцынскай галіне.
Гарачымі апладысментамі сустракалі прысутныя намінантаў конкурсу сельскіх падворкаў, якія ўпершыню былі арганізаваны ў парку ў гэты святочны дзень і сталі сапраўднай “ізюмінкай” і ўпрыгожваннем Дня горада. Усе дзевяць сельсаветаў раёна сумесна з калектывамі мясцовых арганізацый і работнікамі культуры падрыхтавалі тэматычныя пляцоўкі, дзе прадставілі сваю малую радзіму з яе характэрны-мі асаблівасцямі, каларытам, майстэрствам людзей, культурнымі і гістарычнымі каштоўнасцямі, мясцовым фальклорам і нацыянальнай кухняй. Госці свята з задавальненнем заходзілі на падворкі, разглядалі экспанаты, знаёміліся з выставамі народнай творчасці, слухалі гарэзныя прыпеўкі, частаваліся.
Ірына Францаўна ўручыла заслужаныя ўзнагароды ўдзельнікам агляду-конкурсу сельскіх падворкаў “Родны куточак”: у намінацыі “Працавітасць – залог поспеху” – Шайцераўскаму сельскаму Савету (старшыня Т.А. Разумная); у намінацыі “Мы выбіраем здароўе” – Каханавіцкаму (старшыня Д.І. Рэут); у намінацыі “Мінулых год – жывая памяць” – Валынецкаму (старшыня Н.П. Ліпоўская); у намінацыі “Спадчына края” – Асвейскаму (старшыня С.У. Навіцкі); у намінацыі “Памяць зямлі – памяць людзей” – Дзёрнавіцкаму (старшыня Ч.Г. Вайцяхоўскі); у намінацыі “Да духоўнасці праз творчасць” – Сар’янскаму (старшыня А.У. Урбан); у намінацыі “Захавальнікі традыцый” – Боркавіцкаму (старшыня А.М. Есіпёнак); у намінацыі “Умелых рук цудоўныя тварэнні” – Бігосаўскаму (старшыня У.С. Ходас); у намінацыі “Край, які мы ствараем” – Бялькоўшчынскаму (старшыня С.В. Аблец).
Падарункі для пераможцаў прэзентаваны ААТ “Інвет” (дырэктар С.М. Грамадка) і РГА “Белая Русь” (старшыня І.І. Тойранен).
Горад – гэта перш за ўсё людзі, якія складаюць яго лёс. Традыцыйна на свяце віталі юбіляраў, расказвалі аб моцных сем’ях, доўгажыхарах, адметных падзеях.
Аказваецца, у знакавую гадавіну вызвалення Беларусі 138 верхнядзвінцаў адзначаюць свой 75-гадовы юбілей. А дзве жыхаркі раёна – Ю.С. Паўловіч з Сенькава і П.А. Грабоўская з Бігосава – святкуюць 100 гадоў з дня нараджэння. Мірнае жыццё ўсіх пасляваенных пакаленняў здабыта Вялікай Перамогай. За 75 гадоў мы пабудавалі прыгожую і свабодную краіну, дзе плённа працуем і гадуем дзяцей.
На свяце асобна віншавалі сямейных юбіляраў, якія заключылі шлюб у 50-ю гадавіну вызвалення і сёлета адзначаюць сярэбранае вяселле. На сцэну запрасілі сем’і Уладзіміра і Алены Пальчэх, Андрэя і Наталлі Палтаўцавых, Міхаіла і Галіны Мацкевіч, Юрыя і Святланы Апенчанка, Уладзіміра і Таццяны Маладзечкіных, якія атрымалі памятныя дыпломы, сувеніры і выканалі традыцыйны шлюбны танец.
А яшчэ адной святочнай намінацыяй стала ўшанаванне юных імяніннікаў, чый дзень нараджэння супаў з Днём Незалежнасці і гадаві-най вызвалення. Апладысментамі віталі землякі Маргарыту Клім, Анастасію Несцераву, Арыанну Собаль, Анастасію Першыну, Яну Чмыр, Аліну Гушчанка. Дзецям жадалі, каб Верхнядзвінск назаўсёды заставаўся для іх бацькоўскім домам, дзе цёпла і ўтульна, дзе запатрабаваны іх маладыя сілы і энергія.
Святочную праграму ўпры-гожвалі выступленні лепшых калектываў і салістаў раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, пераможцаў раённага конкурсу сярод працоўных калектываў “Пад мірным небам”, хора “Надзея” народнага клуба “Ветэран”.
Праграма ўключала шматлікія конкурсы, пазнавальныя і забаў-ляльныя мерапрыемствы. Госці свята з цікавасцю наведвалі выставы творчых работ Верхнядзвінскай ДШМ, Цэнтра дзяцей і моладзі, гісторыка-краязнаўчага музея, раённай бібліятэкі. Праводзіліся прэзентацыі і дэгустацыі прадукцыі прадпрыемстваў раёна. Радавалі каларытныя рады рамеснікаў і майстроў народнай творчасці, “Кірмаш дабра” ТЦСАН. Працаваў “Астравок здароўя” ЦРБ, праводзіліся прафілактычна-забаўляльныя праграмы РАНС і спартыўныя спаборніцтвы. Шмат цікаўных сабралі дзіцячая забаўляльная пляцоўка і атракцыёны. Аматары каталіся на конях і праводзілі экскурсіі па гораду на конных экіпажах. Можна было паглядзець канцэрты артыстаў беларускай эстрады і паўдзельнічаць у дыскатэках. Багаты пачастунак прапаноўвалі гандлёвыя рады.
А завяршылася свята акцыяй “Спяваем гімн разам!” і вялікім святочным феерверкам.
Яніна ПАКУЛЬНЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *