На Верхнядзвіншчыне захаваны традыцыі Купалля

Актуально

купалье1

Купальская ноч – самая кароткая ў годзе, самая чароўная і таямнічая. Час, калі ажываюць легенды і паданні, вяртаюцца старажытныя абрады, а казка становіцца явай – свята лета, кахання і росквіту прыроды.

У Верхнядзвінску Купалле традыцыйна прайшло ў гарадскім парку – святочны настрой не сапсавалі нават дождж і дастаткова халоднае для ліпеня надвор’е. Артысты Цэнтра культуры і народнай творчасці зрабілі ўсё магчымае, каб гледачы не паспелі замерзнуць, і ўжо з першых хвілін перасталі звяртаць увагу на мокрыя кроплі. Нездарма ў народзе кажуць: хто ў купальскую ноч ніводнага разу нагой не тупне, той увесь год у даўгу застанецца.

купалье 2
Разам з дзяўчатамі і хлоп-цамі ў традыцыйных беларускіх касцюмах госці свята вадзілі карагоды і ўспаміналі купальскія прыкметы і абрады – праполку агарода, абліванне вадой, скачкі праз вогнішча. Чароўную атмасферу дапамагалі ствараць песні ў выкананні народнага вакальна-харэаграфічнага калектыву «Ярыца».

купалье3
На святочнай пляцоўцы адбыўся сапраўдны модны паказ купальскай вопраткі, пасля чаго «амерыканскі госць» Бобі Арнольдавіч правёў для прысутных майстар-клас па танцах. Уразіў гледачоў і танец прыгажунь-русалак, а пацешны Парсюк наглядна паказаў, як трэба купацца ў купальскай расе.
Калі парк ужо пагрузіўся ў начную цемру, незамужнія дзяўчаты прайшлі праз Вароцейкі Жаданняў і накіраваліся да ракі, дзе пусцлі па хвалях вяночкі, сплеценыя сваімі рукамі. Ярка ўспыхнула купальскае вогнішча – і вакол яго закруціліся шырокія карагоды. А наперадзе яшчэ ўся ноч, каб адшукаць папараць-кветку.
Алёна МАРОЗ.
Фота Генадзя КАЗЛОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *