Верхнядзвінскія дзеці прынялі ўдзел у калядным конкурсе

Актуально Духовность

батлейки

4 студзеня ўжо новага года дзеці і моладзь Верхнядзвінскай парафіі прынялі ўдзел у конкурсе калядных батлеек у Віцебску, дзе паказалі свае таленты і здольнасці, а таксама паглядзелі і ацанілі выступленні іншых творчых калектываў.
Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 11 парафій з Віцебскай вобласці. Нашы дзеці атрымалі дыплом за ўдзел у конкурсе і ўзнагароду за найлепшыя касцюмы.
Хочацца адзначыць, што жаданню добра прадставіць свае ролі спадарожнічала вялікае хваляванне, з якім дзеці выходзілі на вялікую сцэну, бо большасць з іх рабіла гэта ўпершыню.
Варта падзякаваць бацькам дзяцей, якія дапамаглі падрыхтавацца да выступлення і благаславілі іх на падарожжа, а таксама нашым спонсарам, якія арганізавалі транспарт.
Добры настрой, магчымасць навучыцца нечаму новаму, убачыць штосьці цікавае, проста пабыць разам, адарвацца ад тэлефонаў і камп’ютараў, падзяліцца ўласнымі думкамі з сябрамі – гэта найлепшы адпачынак падчас Калядных святаў. Шчыра дзякуем Богу і людзям добрай волі за такую магчымасць.
Ірына Гусарэвіч,
г. Верхнядзвінск.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *