Нованароджаным да Дня Незалежнасці падарылі вышыванкі

Актуально Общество

Арыгінальны падарунак напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь атрымалі мамы немаўлят, якія ў гэты час знаходзіліся ў радзільным аддзяленні раённай бальніцы.

БРСМ копия

Павіншаваць шчаслівых матуль і ўручыць ім распашонку-абярэг з нацыянальным арнаментам прыйшла першы сакратар РК БРСМ Дар’я Сакалоўская.
Такі назвычайны сувенір атрымалі Вольга Лістападская, Алена Марозава і Алена Федарэнка, чые малыя з’явіліся на свет напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У Вольгі Лістападскай і Алены Марозавай — дзяўчынкі, прычым адна стала чацвёртым, а другая трэцім дзіцём у сем’ях. Сувеніры аказаліся як нельга дарэчы: дзяўчынкі з мамамі ўжо рыхтаваліся да выпіскі.
Свой абярэг атрымаў і сын Алены Федарэнка. Для жанчыны ён трэцяе дзіця.
-Упрыгожваць адзенне нацыянальным арнаментам – даўняя беларуская традыцыя. Такім чынам нашы продкі ператваралі яе ў своеасаблівы абярэг. Распашонкі з нацыянальным арнаментам стануць для новых грамадзян нашай краіны сімвалам здароўя і дабрабыту, — гаворыць першы сакратар БРСМ Дар’я Сакалоўская. — Вядома, мамы ўжо паклапаціліся аб пасагу для сваіх дзяцей, але хай і гэты падарунак застанецца ім на добрую памяць, а іх дзеці вырастуць здаровымі, шчаслівымі, сапраўднымі беларусамі.
Анна ЗІМАЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *