Капсула з зямлёй з месц спаленых вёсак Верхнядзвіншчыны перададзена ў Храм-помнік Усіх Святых

Актуально Общество Память

Адной з важных падзей святкавання Дня Перамогі стала перадача капсулы з зямлёй з месца спаленых вёсак раёна ў крыпту Храма-помніка Усіх Святых у Мінску.

А. Ф. Бубала ўручае капсулу з верхнядзвінскай зямлёй пратаіерэю Мікалаю Сухановічу.
А. Ф. Бубала ўручае капсулу з верхнядзвінскай зямлёй пратаіерэю Мікалаю Сухановічу.

З гэтай нагоды ў наш раён прыехала дэлегацыя на чале з дырэктарам ДУ “Беларускі культурны цэнтр духоўнага адраджэння” А.В. Госцевым. Звяртаючыся да верхнядзвінцаў, Аляксандр Віктаравіч расказаў аб гісторыі стварэння ўнікальнай святыні і рабоце, якая праводзіцца тут па захаванні памяці аб ахвярах ваенных дзеянняў. У крыпце запоўнены ўжо 70 нішаў, куды змешчаны капсулы з гістарычных месц, дзе праліта кроў нашых суайчыннікаў і ахвяраў вайны з усяго свету. Гэта зямля з канцэнтрацыйных лагераў і спаленых вёсак, магіл герояў, загінуўшых у барацьбе з ворагам. Работа, пачатая ініцыятарамі праекта, падхоплена грамадскімі арганізацыямі, моладдзю і будзе працягвацца з пакалення ў пакаленне.
Капсулу з зямлёй, якая ўзята з месца пакутніцкай смерці росіцкіх ахвяр фашызму, пратаіерэю прыходу Усіх Святых у Мінску Мікалаю Сухановічу ўрачыста перадаў навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея, аўтар раённай кнігі “Памяць”, былы малалетні вязень фашызму А.Ф. Бубала.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *