Верхнядзвінскія прадстаўнікі ўдастоены дзяржаўных узнагарод

Актуально Общество

IMG_1543

Міхаіл Пятровіч ГУМНЯНКОЎ,
дырэктар ААТ “Шайцерава” .
Працоўны стаж у сельскагаспадарчай галіне ў Міхаіла Гумнянкова дасягае 30 гадоў, 12 з якіх ён аддаў сельгаспрадпрыемству “Шайцерава”. Паспяхова спраўляецца з пастаўленымі задачамі і ўносіць значны ўклад у выкананне асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця таварыства. Дасканала ведае сельгасвытворчасць і ўмее працаваць з людзьмі.
У гаспадарцы вядзецца вялікая мэтанакіраваная работа па ўкараненні перадавых тэхналогій, выкарыстанні сучаснай энерганасычанай тэхнікі, што дазваляе прыкметна ўзнімаць эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці.
У 2017 годзе атрымана 9156 тон зерня, ураджайнасць зерневых культур склала 46,2 цэнтнера з гектара, атрымана 564 тоны рапсу пры ўраджайнасці 22,8 цэнтнера.
За 10 месяцаў 2017 года ў гаспадарцы дасягнуты высокія паказчыкі па вытворчасці і рэалізацыі сельгаспрадукцыі. Атрымана 5118 тон малака, што складае 107,3 % да ўзроўню папярэдняга года. Сярэдні надой на адну карову дасягнуў 6681 кг. Прыбаўленне буйной рагатай жывёлы ў вазе склала 269 тон да ўзроўню мінулага года, або 103%, свіней – 2912 тон, або 118%. Вырасла рэалізацыя малака, свініны, мяса буйной рагатай жывелы.
Асаблівую ўвагу М.П. Гумнянкоў надае рабоце з кадрамі, умела накіроўвае людзей на эфектыўную працу і строга сочыць за дысцыплінай.
Міхаіл Пятровіч сціплы і тактоўны ў паўсядзённым жыцці. Валодае высокай культурай зносін і шырокім кругаглядам, прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод насельніцтва.

Васіль Паўлавіч МАРОЗ,
трактарыст-машыніст КУВСГП ”Каханавiчы“.
Васіль Паўлавіч працуе у сельскагаспадарчай галіне 34 гады. За гэты час зарэкамендаваў сябе добрасумленным і адказным работнікам. Умела кіруе тэхнікай і ўтрымлівае яе ва ўзорным парадку. Якасна выконвае ўсе этапы тэхналагічнага працэсу пры вырошчванні, апрацоўцы і ўборцы селькагаспадарчых культур. Даручаныя заданні выконвае якасна і ў тэрмін.
З 1997 года Васіль Мароз працуе на кормаўборачным камбайне. За апошнія пяць гадоў уборка сянажнай масы ў бункернай вазе складала штогод 4000-5000 тон, а ў 2017 годзе – 6940 тон.
Трактарыст-машыніст працуе таксама на ўздыме зябліва. Выконвае значны аб’ём работ: у асобныя гады ўзорваў па 1200 гектараў глебы. У мінулым годзе яго паказчык склаў 842 гектары. Бездакорна спраўляецца з іншымі відамі даручаных сельгасработ.
Васіль Паўлавіч – добры сем’янін і выдатны гаспадар, сядзіба якога заўсёды ва ўзорным парадку.
За працоўныя дасягненні неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі Верхня-дзвінскага раённага выканаў-чага камітэта.

Віктар Дзмітрыевіч ДАДЗЕКА,
трактарыст-машыніст ААТ “Антонава-Агра”.
Віктар Дадзека працуе ў сельскай гаспадарцы 25 гадоў. Быў слесарам, затым асвоіў складаную сучасную тэхніку. За час працы зарэкамендаваў сябе старанным і адказным работнікам. Дасканала валодае тэхнікай, якая заўсёды знаходзіцца ва ўзорным парадку. Даручаныя заданні выконвае якасна і ў тэрмін. Максімальна выкарыстоўвае прафесійныя навыкі для вырашэння пастаўленых задач.
З 1996 года В.Д. Дадзека працуе на зернеўборачным камбайне. У мінулым годзе ім намалочана 1253 тоны зерня, што складае 30 % ад агульнага паказчыка таварыства.
У Віктара Дзмітрыевіча высокая выпрацоўка норма-змен на трактар у параўнанні з агульнагаспадарчай: у 2015 годзе – 312 нормазмен або 115,2 %, у 2016 годзе – 329 нормазмен або 140,1%, у 2017 годзе – 230 або 104,6%.
Віктар Дадзека з’яўляецца пераможцам рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаў-нікоў сяла ”Дажынкі-2015“, неаднаразова выходзіў пераможцам раённых і абласных спаборніцтваў сярод старшых камбайнераў.
Карыстаецца павагай у аднавяскоўцаў, удзельнічае ў грамадскім жыцці калектыву.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *