Верхнядзвінская «Сенькавіца» скарбонка фальклору

Актуально Культура

У Лепелі паспяхова прайшоў фальклорны форум, арганізатарам якога выступіў Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.

Захаванне традыцый копия

Яскравымі і таленавітымі ўдзельнікамі форуму сталі народны фальклорны калектыў “Сенькавіца” Сенькаўскага клуба-бібліятэкі і майстар народнага клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў раённага Дома рамёстваў І. М. Салаўёва.
Форум праводзіўся з мэтай адраджэння і папулярызацыі традыцыйнай народнай культуры і фальклору. Праграма ўключала прэзентацыі клубаў аматараў, гала-канцэрт удзельнікаў абласнога агляду-конкурсу фальклорных калектываў. У адкрыцці абласной выставы-конкурсу традыцыйнай вышыўкі “Юбілейныя сімвалы” прымала ўдзел наш вядомы майстар Ірына Салаўёва са сваёй работай “Багач”- традыцыйным сімвалам урадлівасці. На канферэнцыі “Традыцыйны фальклор у сучаснасці” Л.І. Марынская, загадчыца Сенькаўскага клуба-бібліятэкі, выступіла па тэме “Дзіцячы фальклор на Асвейшчыне”.
Яе даклад суправаджаўся відэапрэзентацыяй. Любоў Іванаўна адзначыла: “Вельмі важна, каб нашы дзеці і моладзь ведалі і памяталі сваю старажытную культуру. Таму мы павінны актыўна працаваць над захаваннем мясцовай аўтэнтыкі, выхоўваць яе пераемнікаў. Я вельмі спадзяюся, што дзеці, якія дакрануліся да глыбіні стагоддзяў, будуць перадаваць свае веды сваім нашчадкам, як гэта зрабілі мы ў свой час.” Каму, як не Любові Іванаўне, зразумелая і блізкая пяшчотная сувязь часоў. І таму ўжо чацвёртае пакаленне спявае ў фальклорным калектыве “Сенькавіца”, якому ў 2018 годзе споўніцца 40 год.
У любым конкурсе ёсць момант, якога з хваляваннем чакае кожны яго ўдзельнік, узнагароджанне. За ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе фальклорных калектываў народны фальклорны калектыў “Сенькавіца” Сенькаўскага клуба-бібліятэкі ДУК “Верхнядзвінскі РЦКіНТ” узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені.
Дыплом лаўрэата I ступені агляду-конкурсу сярод сельскіх устаноў культуры на лепшую работу фальклорнага накірунку таксама атрымаў Сенькаўскі клуб-бібліятэка!
Дзякуем арганізатарам і гаспадарам фальклорнага форуму за сардэчны прыём і насычаную праграму сустрэчы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *