У Боркавіцкай СШ адкрыўся фальклорна-этнаграфічны музей

Актуально Наш край

Гэтымі восеньскімі днямі ў нашай школе адкрыўся фальклорна-этнаграфічны музейны пакой “Беларуская хатка”. У ім экспануюцца прадметы ўжытку беларускага сялянства пачатку мінулага стагоддзя. Хатнія рэчы, гаспадарчыя прылады, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — усё гэта ўзоры даўніны, створаныя таленавітымі рукамі нашых продкаў.

Наперад у минулае копия

Педагагічны калектыў выказвае шчырую ўдзячнасць мясцовым жыхарам, былым настаўніцам школы Г.М. Барадулькінай, Г.В. Рубін, сем’ям: З.М. і А.В. Зайцавых, А.Л. і А.С. Ва-шчанкі, Р.П. і В.М. Мятлы, Г.У. і У.Ф. Лапкоўскіх, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны В.У. Сташкевічу, асабіста М.А. Свіловічу, В.М. Парадні, В.С. Вершалоўскаму, М.С. Кухаронак. Гэтыя людзі захавалі і збераглі тое, што сучаснай моладзі невядома. Мне здаецца, нашы вучні будуць з яшчэ большай пашанай адносіцца да старэйшага пакалення, цаніць і берагчы вынікі працы дзядоў і прадзедаў.
У кожнай хаце спрадвеку на самым пачэсным месце красавалася ікона. Людзі дзякавалі Богу за добры ўраджай, здароўе, мір на зямлі.
У тыдзень дабрыні, які праходзіў і ў нашай школе, адбылася таксама адметная падзея. 15 лістапада 2017 года піянерская арганізацыя правяла акт дабрачыннасці. Піянерка Александра Быкава, вучаніца 7 класа, ад імя сваёй сям’і перадала старажытную ікону ў дар музейнаму пакою. Дарэчы, бацькі Аляксандры працуюць у школе і таксама дбаюць пра светлую будучыню дзяцей.
У гэтым годзе праведзена рэарганізацыя школы. Зараз пад адным дахам знаходзяцца школа і дзіцячы сад. Спадзяёмся, што і для маленькіх членаў нашага калектыву будзе цікава пабываць у “Беларускай хатцы.”
Хочацца адзначыць іні-цыятыўнасць і актыўнасць у стварэнні музейнага пакоя настаўнікаў В.А. Дзімітровіч і Ж.Г. Гурчонак. Пашырэнне фонду, сістэматызацыя экспанатаў будуць працягвацца.
Наш сучасны высокатэх-налагічны час пагружае моладзь у віртуальны свет. А вось сустрэчы з даўніной на некаторы час прымусяць задумацца аб жыцці, цаніць рэальнасць. А галоўная задача школы – не толькі веды даць, але і выхаваць добрых людзей, якім уласцівы спагада, павага і гонар за родную краіну.
Н. ШУЛЬГА,
намеснік дырэктара по асноўнай рабоце
ДУА “Боркавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *