Са святам Нараджэння Хрыстова віншуем каталіцкіх вернікаў!

Актуально Духовность Общество

maxresdefault

Божае Нараджэнне – самае любімае і доўгачаканае свята для кожнага хрысціяніна.
Свята, калі ўсе мы ўглядаемся ў вечаровае неба, чакаючы з’яўлення першай каляднай зоркі, каб са сваімі роднымі сабрацца разам за вігілійным сталом. Гэты вечар, напоўнены чароўным водарам ялінкі, абуджае ў нашых сэрцах радаснае хваляванне ад вялікага цуду Нараджэння Хрыста.
Божы Сын, які нарадзіўся ў далёкім Бэтлееме, становіцца блізкім для кожнага, хто прыходзіць пакланіцца Яму ў Храмах. Мы, як тыя мудрацы з Усходу, прыносім Хрысту ўжо не золата, ладан і смірну, але нашыя сэрцы. Звычайныя сэрцы такіх простых, шчырых і працавітых беларусаў.
І пакорна просім напоўніць наша, часам шэрае і будзёнае, жыццё радасцю, супакоем і надзеяй. Каб шчырасць і спакой бэтлеемскіх ясляў ахінулі цеплынёй і любоўю нашыя сем’і і нашую Бацькаўшчыну і з’ядналі нас у адну Божую сям’ю.
Ад каталіцкіх святароў Верхня-дзвіншчыны шчыра віншуем усіх жыхароў нашага краю са святам Божага Нараджэння! Няхай святло Каляднай зоркі асвятляе кожнаму з нас шлях да Божага Святла, Праўды і Любові!
Шчаслівых святаў Божага Нараджэння і радаснага Новага года!
Кс. ЧЭСЛАЎ, кс. АНДРЭЙ
і кс. АЛЯКСАНДР.
* * *
Нядзельная і святочныя Імшы ў Верхнядзвінскім касцёле адбудуцца:
24 снежня — у 10 гадзін, 22 гадзіны.
25 снежня — у 9.30 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *