Верхнядзвінскі асілак у ліку самых моцных мужчын аграпрама

Актуально Спорт

Самых моцных мужчын аграпрама вызначыў конкурс “Асілак сяла”. 

IMG_5834 копия

Падчас святкавання абласнога свята-кірмашу “Дажынкі” на байцоўскім дыване ў адноўленай спартыўнай зале сярэдняй школы №1 г. Дуброўна сышліся сельскія асілкі з усіх куткоў Віцебшчыны. Верхнядзвінскі раён прад-стаўляў Уладзімір Шамшур.
Усяго ў відовішчным мерапрыемстве прыня-ло ўдзел 16 асілкаў. Спаборніцтвы праводзіліся ў абсалютнай вагавой катэгорыі (ад 80 кілаграмаў і вышэй) па сістэме з выбываннем і суцяшальнымі сутычкамі. На ўдзельніках – толькі спартыўныя штаны і барцоўскія паясы. Трэба было правесці шэраг прыёмаў, акрамя забароненых, і “пакласці” суперніка спіной да дывана.
Уладзімір Шамшур здо-леў перамагчы ў першым паядынку і ўвайсці ў васьмёрку мацнейшых асілкаў. У барацьбе за абсалютнае першынство ён сустрэўся з Аляксеем Кулешам з Шаркаўшчынскага раёна. Іх паядынак сабраў нямала гледачоў. Першы раунд завяршыўся нічыёй. А вось у другім абстаноўка накалілася – 90-кілаграмовы верхнядзвінец нямала “паганяў” 130-кілаграмовага шаркаўшчынскага асілка па дыване. І ўсё ж не змог вырваць перамогу. “Золата” дасталося Аляксею Кулешу. Па выніках спа-борніцтваў другое месца заняў Дзмітрый Круп з Пастаўшчыны, трэцяе – Юрый Дземешаў з Расонскага раёна.
Узнагароды асілкам уручалі старшыня Віцеб-скага аблвыканкама Мі-калай Шарснёў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, на-меснік міністра спорта і турызму Аляксандр Бараўля.
Уладзімір Шамшур ат-рымаў таксама памятны прыз за прыгожую барацьбу і волю да перамогі з рук праслаўленага барца класічнага (грэка-рымскага) стылю, заслужанага майстра спорта, 2-кратнага чэмпіёна свету, 4-кратнага чэмпіёна Еўропы, сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў Ігара Каныгіна.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.
На здымку: барацьбу верхнядзвінца асабіста адзначыў Ігар Каныгін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *