У Верхнядзвінскім раёне за парты селі больш 2 тысяч школьнікаў

Актуально Образование

Першага верасня адкрыюць дзверы для сваіх выхаванцаў 13 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна і 15 дзіцячых ясляў-садкоў. Авалодваць ведамі будуць 2099 навучэнцаў, з іх 204 – першакласнікі.

IMG_7589 копия

Адметна, што сёлета новы навучальны год пачынаецца ў 500-ю гадавіну беларускага кнігадрукавання і Дзень беларускага пісьменства. Аб гэтым школьнікам раскажуць настаўнікі на першым уроку, тэма якога: “Беларусь – мая Айчына”. Дзеці даведаюцца, што менавіта беларуская зямля дала свету першага кнігадрукара Францыска Скарыну, знакамітых асветнікаў, пісьменнікаў, філосафаў і паэтаў.
З першага ўрока будзе дадзены старт вялікаму падарожжу ў краіну ведаў, у якім школьнікаў будуць суправаджаць 535 настаўнікаў і выхавацеляў раёна. У аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама адзначылі, што ўсе ўстановы адукацыі надзейна падрыхтаваны да новага навучальнага года, падпісаны пашпарты гатоўнасці, забяспечаны кадравы састаў, зацверджаны вучэбныя праграмы.
Сёння ў школах адбудуцца ўрачыстыя лінейкі, на якіх настаўнікам, дзецям і бацькам пажадаюць плённага навучальнага года.
НА ЗДЫМКУ: настаўніца пачатковых класаў Верхнядзвінскай гімназіі Алеся Ігараўна Бубнова з першакласнікамі Аннай Дашкевіч, Данілам Кузьмічом, Варварай Міронавай, Яраславам Лук’янчанка і Дар’яй Парфёнавай.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *