Сумеснае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017»

Тема недели

Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017» прайшло 14-20 верасня. На тэрыторыі Беларусі былі задзейнічаны палігоны Лепельскі, Барысаўскі, Лосвіда, Асіповіцкі, два палігоны ВПС і войскаў ППА — Ружанскі і Даманаўскі, а таксама два ўчасткі мясцовасці ў Віцебскай вобласці — Дрэтунь і Глыбокае. У Расіі яно праходзіла на палігонах Лужскі, Стругі Чырвоныя і Праўдзінскі ў Калінінградскай, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях.
Колькасць асабовага складу, што ўдзельнічае ў вучэнні, склала каля 12,7 тыс. ваеннаслужачых. Пры гэтым у Беларусі задзейнічана каля 10,2 тыс. чалавек (ад Беларусі — крыху больш за 7 тыс., Расіі — каля 3 тыс.), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку амаль 140 танкаў. Выкарыстана да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў. «Захад-2017» прайшоў у два этапы.
Беларусь запрасіла для назірання за вучэннем прадстаўнікоў міжнародных арганізацый: ААН, АБСЕ, Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора, СНД, АДКБ, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, а таксама ваенна-дыпламатычнага корпуса замежных дзяржаў, акрэдытаваных пры пасольствах сваіх краін у Беларусі — усяго больш за 80 чалавек. На вучэнне прыбылі ваенныя наглядальнікі з Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі.
Ход вучэння шырока асвятляецца ў СМІ. Вялікую зацікаўленасць у асвятленні вучэнняў выказалі замежныя медыя. У адрас беларускага боку паступіла беспрэцэдэнтная колькасць зваротаў з просьбай аб акрэдытацыі — каля 270. Заяўкі атрыманы ад інфармагенцтваў, выданняў і тэлеканалаў з усіх краін-суседзяў, а таксама Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Канады, Нідэрландаў, Нарвегіі, ЗША, Турцыі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі. Вучэнне асвятляюць таксама журналісты з Катара, Рэспублікі Карэя, Японіі.

Прэзідэнт прыняў удзел у вучэнні «Захад-2017» на палігоне Барысаўскі

Прэзідэнт Беларусі, Галоўна-камандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017».
Пасля прыбыцця на 227-ы агульнавайсковы палігон Барысаўскі Аляксандр Лукашэнка наведаў дапаможны пункт кіравання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі, а таксама дапаможны пункт кіравання 1-й танкавай арміі Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расіі.
Прэзідэнту далажылі аб развіцці ваенна-палітычнай абстаноўкі ў Еўрапейскім рэгіёне і яе ўплыве на забеспячэнне ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, аб парадку прымянення арміі, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з групоўкай войскаў, дзеючай на паўночна-заходнім аперацыйным напрамку.
Кіраўнік дзяржавы таксама агледзеў рухомы пункт кіравання камандуючага РГВ(с). Гэты браніраваны аўтамабіль айчыннай вытворчасці аснашчаны самымі сучаснымі сродкамі сувязі, якія дазваляюць кіраваць войскамі непасрэдна ў руху.
«Малайцы! За кароткі прамежак часу зрабілі добрую сістэму», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Сумесная ваенная дзейнасць Беларусі і Расіі служыць выключна абароне нацыянальных інтарэсаў

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Барысаўскім палігоне ў час агляду войскаў, якія ўдзельнічаюць у сумесным стратэгічным беларуска-расійскім вучэнні «Захад-2017».
Прэзідэнт адзначыў, што сучасная ваенна-палітычная абстаноўка характарызуецца нарастаннем актыўнасці ў ваеннай дзейнасці па ўсім свеце.
«Мы ўсямерна падтрымліваем неабходны ваенны патэнцыял і сумесна прымаем меры па прадухіленні ваенных пагроз Беларусі і Расіі, удасканаленні функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войскаў. Пры гэтым сумесная ваенная дзейнасць і супрацоўніцтва з Расіяй у правядзенні вучэнняў не накіраваны супраць трэціх краін і служаць выключна абароне нашых нацыянальных інтарэсаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
У гэтым, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, змаглі пераканацца прадстаўнікі ваенна-дыпламатычнага корпуса і шматлікіх міжнародных арганізацый, якія прысутнічалі на завяршальным этапе вучэння.
«Мы нікому не пагражалі і пагражаць не збіраемся. З нашых зямель не зыходзілі пагрозы і войны, але той, хто прыходзіў на гэту зямлю, заўсёды атрымліваў дастойны адпор. Гэта ідэалагічны складнік нашых вучэнняў. Іншага няма і быць не павінна», — заявіў беларускі лідар.

Мэты вучэння «Захад-2017» дасягнуты

«Мэты, якія ставіліся, дасягнуты. Мы ўсе задачы поўнасцю рэалізавалі», — сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт адзначыў, што асноўная фаза вучэння прайшла ў Беларусі на шасці палігонах і двух участках мясцовасці. Пры гэтым адпрацоўваліся дзеянні не толькі непасрэдна ўзброеных сіл, але і тэрытарыяльнай абароны.
Кіраўнік дзяржавы выказаў словы ўдзячнасці ўсім журналістам, якія, паводле яго слоў, проста бліскуча адпрацавалі гэта вучэнне як на этапе падрыхтоўкі, так і на этапе правя-дзення.
«Павінен адкрыта сказаць, што мэты, якія пастаўлены ў шырокім плане перад вучэннем, былі рэалізаваны не толькі на беларускіх палігонах, але і на расійскіх. Усе элементы вучэння мы адпрацавалі. Вынікі мы яшчэ падвя-дзём больш канкрэтна, але ў цэлым задачы вырашаны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Адпрацавалі з высокай якасцю

«Вучэнне праведзена згодна з зацверджанай задумай, пастаўленыя мэты дасягнуты, вучэбныя пытанні адпрацаваны з добрай якасцю. На належным узроўні вырашаны задачы па сумеснай абароне ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз бяспецы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Праведзеныя манеўры далі магчымасць павысіць узровень зладжанасці органаў ваеннага кіравання і аператыўнай сумяшчальнасці штабоў розных узроўняў, а таксама баявую і, самае галоўнае, таварыскую ўзаемадапамогу беларусаў і расіян пры выкананні вучэбна-баявых задач.
«Камандзіры і штабы атрымалі добрую практыку ў планаванні дзеянняў войскаў. Паказаны высокі ўзровень і майстэрства ў палявой, паветранай вывучцы асабовага складу злучэнняў і воінскіх часцей, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі», — адзначыў Прэзідэнт.
Вучэнне «Захад-2017» таксама дало магчымасць апрабаваць на практыцы палажэнні новых статутных дакументаў, вызначыць далейшыя шляхі супрацоўніцтва ў інтарэсах развіцця ўзброеных сіл і ўмацавання абараназдольнасці дзвюх дзяржаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *