Працаўнікі ААТ “Антонава-Агра” лідзіруюць на жніве

Актуально Экономика

Такія вынікі магчымы таму, што тут адпрацавана тактыка і стратэгія ўборачнай кампаніі.
Па словах галоўнага агранома Таццяны Сабалеўскай, намалочана 2223 тоны зерня, сярэдняя ўраджайнасць складае 43,9 ц/га.
— Належыць убраць 1107 гектараў. Месцамі пшаніца “дае” 45-50 ц/га, трыцікале – 35.

Вікторыя Князюк жадае прыемнага апетыту Сяргею Кандрацёнку. Вікторыя Князюк жадае прыемнага апетыту Сяргею Кандрацёнку.
Вікторыя Князюк жадае прыемнага апетыту Сяргею Кандрацёнку.

 

IMG_7031 копия
Завяршылі ўборку азімага рапсу. Намалацілі 182 тоны масланасення пры ўраджайнасці 18,2 ц/га. Прыступілі да сяўбы азімага рапсу, пад які адзведзена 100 гектараў.
Выкананы дзяржзаказ. Сельгаспрадпрыемства адгрузіла 400 тон хлеба на прыёмны пункт вытворчага ўчастка хлебапрадук-таў ААТ “Полацкі КХП”.
На ўборцы задзейнічана 6 камбайнаў, за іх штурвалам вопытныя камбайнеры Віктар Дадзека, браты Сяргей і Аляксандр Кандрацёнак, Аляксандр Дзятлаў, Антон Морхат і Віктар Цітоў. Першынства ў спаборніцтве ўтрымліваюць Віктар Дадзека на Мега-204, на КЗС-12 — Сяргей Кандрацёнак і Віктар Цітоў.
На адвозцы зерня задзейнічана 4 адзінкі тэхнікі. Найлепшыя паказчыкі ў вадзіцеляў Сяргея Бадуна, Сяргея Лаўдзера, Аляксандра Баграцова, Леаніда Васілько-ва, якія хутка дастаўляюць абмалочаны хлеб на зернесушылкі. Дзве сушыльныя гаспадаркі працуюць кругласутачна. Іх магутнасцей хапае, каб перапрацаваць 300 тон зерня за дзень – менавіта столькі хлеба паступае сюды з палёў.
-Дапрацаванае, яно закладваецца ў склады, якія падрыхтавалі загадзя. Фураж пойдзе на корм жывёле, астатняе закладваецца пад насенне.
Пра тое, што працаўнікі забяспечаны спецадзеннем, кожную раніцу да выезду ў поле праходзяць медыцынскі агляд, гаварыць не даводзіцца. Як і пра тое, што кожны агрэгат аснашчашы сродкамі проціпажарнай бяспекі, аптэчкамі. Дарэчы, пакуль вядуцца работы на палях, побач з камбайнамі дзяжурыць Алег Свірко з трактарам і бочкай з вадой.
Для працаўнікоў арганізавана двухразовае харчаванне, за якое яны даплачваюць 20% кошту. Астатнія выдаткі ўзяло на сябе сельгаспрадпрыемства. У адноўленай сталовай па-хатняму смачную ежу гатуюць повары Алена Лаўдзер і Кацярына Сцепаненка. Акрамя абедаў і падвячоркаў, вадзіцель Павел Ванькаеў развозіць таксама пітную і мінеральную ваду, каб людзі змаглі наталіць смагу і элементарна памыць рукі.
І вось настаў час падсілкавацца. Заўважыўшы раздатчыцу Вікторыю Князюк, стала “падцягвацца” тэхніка. Цікавімся: што прыгатавалі повары на падвячорак? На талерцы – бульбяное пюрэ, смажаная рыба, памідоры. Камбайнеры хутка сілкуюцца і зноў – у поле. Няма звычайнага для доўгачаканага перапынку часу на размовы і адпачынак.
-Іх ужо не ўтрымаць, — гаворыць Таццяна Мікалаеўна. – Калі бачыш, як сыплецца зерне ў бункеры, ёсць ураджайнасць, хочацца працаваць.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *