На жніве лідзіруе моладзь

Актуально Экономика

У ААТ “Прудзінкі” моладзі давяраюць. Сёлета тут працуе маладзёжны экіпаж камбайнераў – Аляксандр Рымша з памочнікам Андрэеем Рыцаравым, і сямейны – бацька Яўген Мардвінцаў з сынам Русланам.

У ролі памочнікаў на КЗС-1218 хлопцы працуюць першы год. Руслан, які вучыцца ў Лужаснянскім аграрным каледжы, рашыў: падчас уборачнай будзе дапамагаць бацьку Яўгену Іванавічу, для якога жніво ўжо дзесятае. Будучы аграном з задавальненнем набіраецца вопыту, каб пасля заканчэння каледжа працаваць у “Прудзінках”.
На суседнім камбайне – Андрэй Рыцараў, з якім Руслан вучыўся яшчэ ў школе ў Валынцах. Ён на год сталей. Аднак гэта акалічнасць не перашкаджае, а, наадварот, падганяе хлопцаў да саперніцтва на хлебнай ніве.IMG_1120 копия

Першы сакратар РК БРСМ Д. Сакалоўская віншуе з працоўнай перамогай Аляксандра Рымшу і Андрэя Рыцарав

IMG_1102 копия

Вось і напярэдадні ўбіралі азімае трыцікале. Абмалаціць трэба 1518 гектараў, зроблена – 70%. Ураджайнасць у “Прудзінках”, бадай, самая высокая ў раёне – 49,4 цэнтнера з гектара. Працаваць на такім полі – адно задавальненне!
— Пасля першага дня жніва Руслан дадому такі шчаслівы прыехаў, — дзеляцца яго родныя. – Гаворыць: мы з бацькам столькі бункераў набралі! Работа яму пада-баецца, аднак вельмі стам-ляецца.
Праца памочнікаў камбайнераў – не для “беларучак”. Пастаянна трэба сачыць за тым, каб не было страт зерня – глядзець, каб сіта і грохат не забіваліся, бо тады зерне прасыпаецца на поле, своечасова чысціць камбайн ад рэшткаў скошаных калоссяў, сачыць за ўзроўнем масла, дапамагаць у рамонце і многае іншае.
Камбайнеры жывуць у Валынцах. Ужо да шасці гадзін раніцы іх чакае аўтобус сельгаспрадпрыемства, каб даставіць у мехмайстэрні. Працоўны дзень доўжыццца да 22 гадзін вечара. За гэты час удзельнікаў жніва двойчы кормяць прама на полі. А дома іх з нецярпеннем чакаюць блізкія, якія стараюцца парадаваць сваіх хлебаробаў хатнімі стравамі. Часу застаецца толькі што на сон. А назаўтра зноў кліча поле!
Ксенія КАВАЛЁНАК.
На здымку: экіпаж Яўгена і Руслана Мардвінцавых.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *