Жывёлаводы выкарыстоўваюць спрыяльную пару для павелічэння надояў

Актуально Экономика

Адзін з адказнейшых перыядаў у жывёлагадоўлі – пашавы. Менавіта цяпер статак павінен паказаць сваю найвышэйшую прадукцыйнасць і як мага больш папоўніць бюджэт гаспадарак. 

Людміла Новікава.
Людміла Новікава.

У ААТ “Антонава-Агра” на зялёныя кармы пераведзена 990 кароў. З двух антонаўскіх і клімаўшчынскай фермаў сфарміравана 5 гуртоў, якія ўтрымліваюцца на кругласутачным выпасе.
— Вытворчыя паказчыкі нарошчваюцца дзень за днём. Сярэднесутачны надой па гаспадарцы складае 13,9 тоны малака. 63% адпраўляецца на масласырзавод гатункам “экстра”, — расказвае галоўны заатэхнік Ала Багдановіч. – Надвор’е таксама радуе: частыя непрацяглыя дажджы спрыяюць росту атавы. Яна зялёная, сакавітая і захоўвае ўсе пажыўныя рэчывы. Стараемся вытрымліваць тэхналогію, што тычыцца забеспячэння жывёлы свежай вадой, соллю, канцэнтратамі, своечасовай змены ўчасткаў выпасу. Не менш важнае мерапрыемства — дзейсны матэрыяльны стымул жывёлаводаў. Аплата працы работнікаў устанаўліваецца ў залежнасці ад колькасці і якасці прадукцыі з улікам прыбаўкі да леташняга перыяду.

Вольга Рубанік.
Вольга Рубанік.

Ладзяцца справы ў жывёлаводаў ва ўрочышчы “Авечы папар”. На кругласутачным выпасе тут знахо-дзяцца 202 рагулі. Каровы па-ранейшаму на трохразовым даенні.
— Статак абслугоўваюць чатыры даяркі: тры асноўныя і адна падменная, — расказвае Ала Генадзьеўна. — З адказнасцю да даручанай справы ставяцца аператары Наталля Кандрацёнак, Людміла Новікава, Таццяна Арлова, Вольга Рубанік. На кожнай дойцы прысутнічаюць галоўны ветурач Наталля Урбанчук і загадчык МТФ “Антонава” Людміла Пузанская.
За статкам замацаваны сле-сары-трактарысты Іван Снапок і Леанід Васільеў. Пастухі таксама падабраны дысцыплінаваныя, адказныя, як, напрыклад, Анатоль Быкаў.

Таццяна Арлова.
Таццяна Арлова.

— Усе мы разумеем, што малако само па сабе цячы не будзе, без тэхналагічных правілаў не абыйсціся. Травастой трэба своечасова падкарміць, падкасіць, абавязкова пераводзіць кароў у новыя загоны па некалькі разоў на дзень і гэтак далей. Клапоцімся і аб належных умовах працы і быту для пастухоў. У часовых доміках ёсць усё неабходнае, каб яны маглі падсілкавацца і адпачыць.
Дзякуючы стараннасці і руплівасці кожнага працаўніка складваюцца нядрэнныя агульныя паказчыкі. Шмат гадоў добрасумленна выконваюць справу аператары Таццяна Арлова, Вера Кандрацёнак, Валянціна Баяркіна, Ірына Паўлёнак, Наталля Кандрацёнак.
Пашавы перыяд — гэта час атрымання вялікага і таннага па сабекошту малака, аздараўлення рагуль. А яшчэ — магчымасць адрамантаваць, рэканструяваць, правесці санітарныя мерапрыемствы ў памяшканнях, дзе ўтрымліваецца жывёла.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
НА ЗДЫМКАХ: падчас дойкі.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *