Верхнядзвінск адзначыў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Актуально Общество

Верхнядзвінскі раён адзначыў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 73-ю гадавіну вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў  і свята на Кургане Дружбы.

Са святам Незалежнасці жыхароў і гасцей раёна павіншаваў старшыня райвыканкама І. І. Марковіч.
Са святам Незалежнасці жыхароў і гасцей раёна павіншаваў старшыня райвыканкама І. І. Марковіч.

Галоўнае свята нашай дзяржаўнасці па традыцыі насычана шматлікімі мерапрыемствамі. Да яго рыхтуюцца загадзя, упрыгожваючы свае населеныя пункты, арганізуючы патрыятычныя акцыі і культурную праграму. Наверхнядзвінскай зямлі, якая пацярпела ад шматлікіх войнаў і жывым шчытом стала на шляху фашысцкіх захопнікаў, паняцце незалежнасць непарыўна звязана з барацьбой за мір і свабоду. Таму святочныя мерапрыемствы адбываюцца ля Мемарыялу памяці воінам, якія аддалі жыццё за вызваленне Беларусі ад ворага.

Ветэран вайны У. У. Дашчонак і старшыня Маладзёжнай палаты У. Зязюля.
Ветэран вайны У. У. Дашчонак і старшыня Маладзёжнай палаты У. Зязюля.

Урачысты мітынг у гарадскім скверы пачаўся з паклону ганаровым удзельнікам свята — ветэранам Вялікай Айчыннай вайны П.Я Баярыну, І.П. Пудаву, У.У. Дашчонку, былой жыхарцы блакаднага Ленінграда Л.А. Гарачавай і ўсім, хто не здолеў прыйсці на святкаванне, але заўсёды з намі ва ўдзячнай памяці. IMG_7825 копия
З віншаваннямі з нагоды Дня Незалежнасці і 73-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захоп-нікаў да землякоў і гасцей раёна звярнуўся старшыня райвыканкама І.І. Марковіч. Ён адзначыў, што наша незалежнасць заснавана на гераізме народу, які абараніў Радзіму ад нашэсця чужынцаў, узняў з руінаў, умацаваў стваральнай працай.

IMG_7807 копия
Кіраўнік раёна падкрэсліў, што клопат аб нашай дзяржаўнасці мы праяўляем у беражлівых адносінах да гісторыі, грамадскіх ініцыятывах, працоўных дасягненнях. Развіваючы эканоміку, сацыяльную сферу, умацоўваючы абароназдольнасць і бяспеку краіны, мы ствараем камфортныя ўмовы для жыцця людзей. А будзе шчаслівы кожны чалавек, кожная сям’я – будзе моцнай дзяржава.
І. І. Марковіч выказаў упэўненасць у светлай будучыні Айчыны і пажадаў усім поспехаў на гэтым стваральным шляху, міру і дабрабыту.
Былы ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны У.У. Дашчонак нагадаў, што за сваю гісторыю Беларусь перанесла нямала нападкаў – хапала жадаючых пасягнуць на яе землі. Але краіна выстаяла, захавала сваю дзяржаўнасць і сёння праводзіць міралюбівую палітыку, заснаваную на павазе да іншых народаў.
Ад імя маладога пакалення старшыня Маладзёжнай палаты Верхнядзвінскага раёна, вучаніца СШ№2 Ульяна Зязюля паабяцала захоўваць памяць аб подзвігу ветэранаў, берагчы заваёвы вызваліцеляў і сумленнай вучобай і працай умацоўваць нашу дзяржаўнасць.
Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да Мемарыялу памяці і ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў і ахвяраў вайны мінутай маўчання.
Урачыстасць працягвалася ў гарадскім парку, дзе адбыўся канцэрт “Жыві і квітней, родная зямля!”, былі арганіазаваны забаўляльныя мерапрыемствы і святочны гандаль. Завяршылася святкаванне ўдзелам у рэспубліканскай акцыі “ Спяём гімн разам!”.
С. АЛЯКСАНДРАВА.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА і Генадзя КАЗЛОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *