На сяўбе выкарыстоўваюць кожную пагодлівую хвіліну

Актуально Экономика

Менавіта гэта народная мудрасць з’яўляецца вызначальнай для земляробаў: марудзіць вясной нельга, нават калі надвор’е выпрабоўвае на стойкасць.

IMG_6816 копия

IMG_6820 копия

Гэта добра ведаюць аграрыі з ААТ “Шайцерава”, якія лідзіруюць у раёне на сяўбе зерневых. 

— Спачатку “лавілі” надвор’е, выпусцілі на палі дзве сеялкі. Пасля далучылася астатняя тэхніка, — расказвае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Дзяніс Душанкоў. — Зараз хуткімі тэмпамі вядуць сяўбу Андрэй Стайноў, Сяргей Ліпаўка, Васіль Жміндо, Дзмітрый Косаў, Дзяніс Ясюкевіч. Неабходна пасеяць 700 гектараў зерневых і зернебабовых, 230 – рапсу. На падвозе насення зерневых задзейнічана дзве адзінкі тэхнікі, для рапсу дастаткова адной.
Сёлета ў гаспадарцы набылі новы глебаапрацоўчы агрэгат – К-744Р4 з КСТМ-6,6, які даверылі стараннаму і адказнаму работніку — Сяргею Вялюга. З набыткаў – і кормаўборачны камбайн КВК-800 “Палессе”, на які пасля завяршэння пасяўной перасядзе Дзмітрый Косаў.
— Сеем гарох у чыстым выглядзе на 330 гектарах. Ён пойдзе пад поўную патрэбу свінагадоўлі, — працягвае гутарку Дзяніс Міхайлавіч. — Завезлі насенне яравога трыцікале, каб зрабіць севазварот. Завяршылі першую падкормку азімых, якія размясціліся на 1720 гектарах, пачалі другую. Пакуль надвор’е не дае апрацаваць расліны ад шкоднікаў і пустазелля. Дажджы ў значнай ступені вызначаюць будучы ўраджай. Калі верыць прагнозам метэаролагаў, у другой палове мая дажджоў будзе многа. Хочацца верыць, што і зерня збяром таксама нямала…
Нават тады, калі надвор’е не дае выехаць у поле, механізатары заняты справай. Займаюцца бягучым рамонтам тэхнікі, яе абслугоўваннем.
Працоўны дзень у аграрыяў доўжыцца з 6 гадзін раніцы да 21 вечара. Арганізаваны падвоз двухразовага гарачага харчавання. Механізатары да сезону забяспечаны спецадзеннем, сродкамі аховы.
Як гавораць шайцераўскія хлебаробы, было б надвор’е, даўно б скончылі пасяўную. Тым не менш, настрой у працаўнікоў самы што ні на ёсць баявы.
На палі вывезена 33747 тон арганічных угнаенняў, унесена 28488 тон, на 100 гектарах падсеяны травы, падкормлена 220 гектараў пашаў для выпасу буйной рагатай жывёлы. У хуткім часе пачнецца нарыхтоўка кармоў. Плануецца нарыхтаваць 9600 тон сенажу і 9900 – сіласу. Прычым большую частку – першым укосам.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
НА ЗДЫМКАХ: новую тэхніку даверылі Сяргею Вялюга (злева направа) у ліку лепшых – Сяргей Ліпаўка, Дзмітрый Косаў і Андрэй Стайноў.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *