Хрысціяне адзначаць Вербную нядзелю

Актуально Духовность

Па звычаю Вербную нядзелю адзначаюць за тыдзень да Вялікадня. Сёлета ў праваслаўных і католікаў дата святкавання Пасхі супадае, таму і Вербную нядзелю адзначаем разам – 9 красавіка.

verbnoe7 копия
Гісторыя свята нагадвае дзень, калі Хрыстос увайшоў у Іерусалім. Гэта падзея суправаджалася ўсхваленнем Сына Божага, бо народ прагнуў бачыць Яго на царскім троне. Людзі віталі Хрыста пальмовымі галінкамі, а ўвесь шлях Збаўцы быў высцелены кветкамі.
У нашых мясцінах прынята прыносіць у гэты дзень у Храм галінкі вярбы – першага веснавога квітнеючага дрэва. Галінкі асвячаюць і ідуць з імі дамоў, сімвалізуючы радасную сустрэчу сям’і з Хрыстом.
Вербная нядзеля нагадвае: хутка Вялікдзень, свята шчаслівага паяднання з Хрыстом, трэба рыхтавацца сустрэць яго з чыстай душой і адкрытым сэрцам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *