У Верхнядзвінску стартавала сяўба

Актуально Общество

С тарт пасяўной сёлета дадзены ў КУВСГП “Каханавічы”.  Па добрай традыцыі кіраўнікі раёна, сельгаспрадпрыемстваў і раённых службаў, спецыялісты аграпрома, святары, культработнікі правялі свята першай баразны — засеўкі.

У добры шлях, сяўба!
У добры шлях, сяўба!

Ва ўрочышчы Слабоды святары айцец Валянцін і айцец Аляксандр благаславілі будучы ўраджай і асвяцілі зерне.
Зачын засевак па звычаю робяць самыя дбайныя гаспадары. Права пасеяць першае зерне выпала першаму намесніку старшыні райвыканкама У. У. Быкаву, кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў і раённых службаў. Духмяны каравай і ключ ад поля, якое “зачынілі” і палілі крынічнай вадой, каб мець над зямлёй уладу, урачыста перадалі галаве раёна І. І. Марковічу. Ён будзе захоўвацца да зажынак, калі надыйдзе час “расчыніць” поле, каб сабраць ураджай.

Старшыня райвыканкама І. І. Марковіч са святарамі а. Валянцінам і а. Аляксандрам пажадалі сейбітам, каб каравай быў важкім.
Старшыня райвыканкама І. І. Марковіч са святарамі а. Валянцінам і а. Аляксандрам пажадалі сейбітам, каб каравай быў важкім.

— Мы не маем ніякага права дрэнна працаваць на роднай зямлі, — звярнуўся да прысутных Ігар Іванавіч. Ён пажадаў сейбі-там упэўненасці і аптымізму і дадаў, пачынаючы сяўбу: “З Богам!”
Напярэдадні святочнага абраду прайшоў семінар-нарада па пытаннях вядзення вясенне-палявых работ. Асаблівую ўвагу прысутных І. І. Марковіч звярнуў на рэсурсазберагаючыя тэхналогіі вырошчвання сельгаскультур, гатоўнасць машынна-трактарнага парку, улік і аплату працы на сяўбе.

— Сёння сельгасвытворцы сутыкаюцца з шэрагам праблем – падаражаннем угнаенняў, сродкаў абароны раслін, паліва, тэхнікі. У такіх умовах важна гаспадарыць граматна, — падкрэсліў кіраўнік раёна.
Што да аб’ёмаў работ, то яны засталіся практычна на ўзроўні мінулага года. Важна арганізаваць справу так, каб укласціся ў сціслыя тэрміны. Працоўны дзень пачынаецца з шасці гадзін раніцы. Тэхніка павінна разгортвацца на палетках без прамару-джвання.
Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання У. У. Быкаў адзначыў, што асобая ўвага будзе нададзена бяспецы. Недапушчальна працаваць без спецадзення, рэспіратараў. Сельскагаспадарчая тэхніка павінна быць укамплектавана медыцынскімі аптэчкамі, сродкамі проціпажарнай бяспекі.
Сельгаспрадпрыемствам неабходна мінімізаваць страты паліва. Аплата працы павінна быць інтэгрыраванай і залежаць ад віда работы і нормы выпрацоўкі на кожны від тэхнікі. Надбаўкі за якасць трэба выплаціць сейбітам пасля з’яўлення ўсходаў.
На прыкладзе палеткаў СП “Каханавічы” спецыялісты аграпрама расказалі аб тонкасцях абароны раслін ад шкоднікаў і пустазелля, іх відаў, тэрмінах хімпраполкі і падкормкі азімых зерневых і рапсу. Без своечасовага выканання гэтых відаў работ нельга разлічваць на добры ўраджай.
Падводзячы вынікі, І. І. Марковіч падкрэсліў, што ўсе задачы, вызначаныя перад сельгасвытворцамі раёна, павінны безумоўна выконвацца.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
НА ЗДЫМКАХ: віды пустазелля прадэманстравалі Т. Малец і Г. Ушакоў; аб тонкасцях пасяўной расказваюць спецыялісты аграпрама.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *