С праздником Воскресения Христова!

Актуально Духовность

img1

ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ!
Святитель Иоанн Златоуст, рассуждая о тайне Воскресения Христова, говорит: «Священные лучи Света Христова засияли, ночь долгая и темная поглощена, всё наполнилось неиссякаемым светом, великий Христос явился пред всеми светлее солнца. Наступает долгий, вечный и неугасающий для нас, верующих, светлый день – Пасха Таинственная – вечно живой памятник. Да возрадуются небеса, да празднует и земля, омытая Божественной Кровию; да торжествует всякая человеческая душа, возрожденная Воскресением Христовым».
Возлюбленные о Господе братья и сестры!
Благочестивая паства Верхнедвинского благочиния! Взирая ныне на Воскресшего Христа Спасителя, от всего сердца желаю, чтобы неземная радость: «Пасха великая, Пасха верных, Пасха, двери райские нам отверзающая» — вошла в наши дома, наполнила душу каждого человека любовью, дала нам телесные силы и духовную крепость на многие годы жизни. Вознесем наши молитвы о благополучии Отечества, о плодородии родной Верхнедвинской земли, об укреплении духовных ценностей в семьях и обществе, о приумножении благочестия и веры, ибо всех нас призвал Бог «быть богатыми верою и наследниками Царствия, которое Он обещал любящим Его» (Иак. 2. 5).
Возрадуемся и возвеселимся о Воскресшем Спасителе и воспоем жизнеутверждающий Пасхальный гимн: «Христос Воскресе из мертвых, смертию смерть поправ, и сущим во гробех живот даровав». Аминь.
Валентин ВАБИЩЕВИЧ,
Благочинный Верхнедвинского округа, протоиерей
15.04.17г. Освящение Пасхи: д. Шайтерово — 17.30, д. Прудинки – 18.00. Храм Святителя Николая Чудотворца г. Верхнедвинска: Утреня Великой Субботы (Крестный ход Плащаницы) — 7.00, Полунощница – 23.15.
16.04.17г. Пасхальные богослужения: — 00.00 — Крестный Ход, Пасхальные Утреня, Литургия, Освящение Пасхи.

 

ДАРАГІЯ БРАТЫ І СЁСТРЫ!
“Супакой вам (Ян. 20,21)”, – гэтымі словамі Ўваскрослы Збавіцель прывітаў апосталаў у свята Пасхі. Менавіта супакою найбольш прагнулі вучні пасля трагічных здарэнняў Вялікага трыдыума, калі абрынуліся ўсе іх планы і надзеі. Калі Хрыстос, які на думку ягоных паслядоўнікаў павінен быў узвысіцца ў славе, быў ганебна ўкрыжаваны і памëр як звычайны злачынца. Страх і роспач апанавалі першых хрысціянаў. Няўжо смерць – гэта канец?!
“Супакой вам,” – гэтыя словы Хрыста перамянілі свядомасць спалоханых і расчараваных апосталаў. Вось Ëн стаіць перад імі жывы! Смерць не мае над Ім улады! Хрыстос уваскрос з памерлых! Цемра, якая засцілала будучыню чалавека пасля смерці, асветлена ўваскрасеннем Божага Сына. Смерць – гэта не канец. Гэта пачатак жыцця вечнага.
Сëння, як і ў часы Хрыста, шмат людзей не вераць ва ўваскрасенне. Не вераць у тое, што ў момант смерці жыццё чалавека не заканчваецца, што пасля зямнога жыцця ëсць жыццë вечнае, што душа чалавека бессмяротная. І таму так цяжка няверуючаму быць шчаслівым. Бо страх смерці і адсутнасць веры ў жыццë вечнае робіць бессэнсоўным існаванне: які сэнс жыць, любіць, ствараць, калі чалавек памірае і застаецца з нічым.
Хрыстос уваскрос, каб пазбавіць нас страху і ўліць у нашыя сэрцы супакой. Уваскрос, каб умацаваць нашу веру і ажывіць надзею. Уваскрос, каб паказаць, што любоў мацнейшая за смерць. А гэта значыць, што шчасце магчымае, што жыццë, напоўненае Богам, мае сэнс.
Няхай Уваскрослы Збавіцель напоўніць нас святочнай радасцю і ўчыніць здольнымі да сведчання, што толькі ў Богу можна знайсці праўдзівы супакой, якога так прагне кожны чалавек.
Ад усяго сэрца віншуем усіх хрысціянаў: і католікаў, і праваслаўных, і пратэстантаў, і старавераў з узнëслым святам Пасхі. Няхай гэтыя святочныя дні будуць напоўнены шчырымі малітвамі і радаснымі спатканнямі.
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Кс. Аляксандр ГРЫЦКЕВІЧ,
а. Часлаў КУРЭЧКА,
а. Андрэй СІДАРОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *