У школе прайшоў Дзень роднай мовы

Актуально Наш край

Зусім нядаўна, 21 лютага, святкаваўся Дзень роднай мовы. Для ўсіх вучняў краіны гэтая дата незвычайная і запамінальная. Бігосаўскія школьнікі – не выключэнне.

дп2 копия

Яны не проста паспраба-валі ўвесь дзень размаўляць на роднай мове, але і паўдзельнічалі ў цікавых гульнях! Напрыклад, “Спыніся на хвілінку, адкажы на віктарынку”. Ахвотна адказвалі на пытанні пра гіс-торыю краіны, пытанні на правапіс, пра гарады Беларусі і яшчэ шмат іншых. Правільна адказалі – атрымалі салодкі прыз!
Сцены школы ўпрыгожвалі плакаты з прыказкамі, прымаў-камі і проста малюнкі на тэму роднай мовы. У спецыяльнай скрыні вучні пакінулі свае пажаданні роднаму краю.
Вучні 5-11 класаў разам з настаўнікамі напісалі цікавую дыктоўку па тэме “Масленіца”.
Гэтыя ўсмешкі на тварах падлеткаў, прыгожае гучанне роднай мовы зрабілі свята цёплым і непаўторным.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *