Учреждения культуры в агрогородке Борковичи получили новую «прописку»

Актуально Культура

Напярэдадні навагодніх святаў, напоўненых чараўніцтвам і хвойным водарам, выканання жаданняў чакаюць і дарослыя, і дзеці.
Не менш чакалі гэтага і артысты Боркавіцкага СДК, якія, нарэшце, ажыццявілі сваю мару і пераехалі ва ўтульныя памяшканні былога ДПЛ. Дарэчы, новую “прапіску” атрымалі таксама мясцовыя бібліятэка і музычная школа.

DSC_0287 копия

DSC_0157 копия

З гэтай нагоды ў аграгарадку зладзілі канцэрт. Сабралася поўная зала. З віншаваннямі і падарункамі прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Быкаў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Надзея Масквічова, дырэктар РЦКНТ Святлана Канавальчанка.
У ліку гасцей – калегі з Запруддзеўскага, Шай-цераўскага, Бігосаўскага сельскіх Дамоў культуры, Бялькоўшчынскага клуба-бібліятэкі, Верхнядзвінскага Дома рамёстваў, мясцовай школы і дзіцячага садка, якія паднеслі свае творчыя падарункі падчас эстраднага канцэрта. Асабліва запомніліся нумары ў выкананні Таццяны Аўзін, Алены Садоўскай, Іны Гарбатавай і Наталлі Васіленка, Таццяны Літвінавай і Аксаны Дыдо, Дар’і Місюк і групы “Праект”.
Як адзначыла старшыня Боркавіцкага сельскага Савета Алена Есіпёнак, артысты зрабілі сапраўдны навагодні падарунак жыхарам. А дзякуючы кіраўніцтву раёна, удалося вырашыць шматгадовую праблему з размяшчэннем клуба, бібліятэкі і музычнай школы ў аграгарадку Боркавічы. Цяпер яны знаходзяцца пад адным дахам — атрымаўся сапраўдны сацыяльна-культурны комплекс.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
НА ЗДЫМКАХ: У. У. Быкаў уручае падарункі; віншаванні ад Н. А. Масквічовай і А. М. Есіпёнак (у цэнтры) прымаюць артысты Боркавіцкага СДК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *