У Верхнядзвінскім раёне адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Актуально Общество

Сваё прафесійнае свята адзначылі працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Каравай новага ўраджаю прымае старшыня райвыканкама І. І. Марковіч.
Каравай новага ўраджаю прымае старшыня райвыканкама І. І. Марковіч.

Працаўнікоў аграпрама, гасцей і ўсіх удзельнікаў урачыстага мерапрыемства сустракалі ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці віншаваннямі, музыкай, выставамі, кірмашом рамёстваў. На дэгустацыйных сталах масласырзавода, хлебазавода і райпо быў прадстаўлены шырокі асартымент прадукцыі, свае вырабы дэманстравалі прамысловыя прадпрыемствы.

Узнагароды за плённую працу на свяце атрымалі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў (злева направа) В. М. Шылаў, В. А. Краснік, А. Л. Шацёр, У. У. Фесін, А. В. Гарбуль, М. П. Гумнянкоў.
Узнагароды за плённую працу на свяце атрымалі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў
(злева направа) В. М. Шылаў, В. А. Краснік, А. Л. Шацёр, У. У. Фесін, А. В. Гарбуль, М. П. Гумнянкоў.

Галоўным атрыбутам свята стаў, вядома ж, залацісты каравай – пад дружныя апладысменты яго ўручылі на святочнай сцэне старшыні райвыканкама І.І. Марковічу, як сімвал новага ўраджаю. Кіраўнік раёна павіншаваў працаўнікоў аграпрама і ўсіх жыхароў Верхнядзвіншчыны са святам, якое з’яўляецца ў нас агульным. Да працы на зямлі маюць дачыненне ўсе ад мала да вяліка, бо яна з’яўляецца асновай дабрабыту чалавека. І сёлета верхнядзвінцы старанна працавалі, каб забяспечыць харчовую бяспеку грамадства. Сабраны добрыя ўраджаі розных культур, створана надзейная кармавая база, атрыманы намечаныя надоі і прывагі, забяспечана якасная перапрацоўка сельгаспрадукцыі. За гэтымі вынікамі нялёгкая праца многіх людзей, за якую кіраўнік раёна сардэчна падзякаваў работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, усім, хто клапаціўся аб хлебе на стале.
З віншаваннямі да аграрыяў звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў І.Ф. Козел, першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама У.У. Быкаў, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Н.В. Дзямешка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А.У. Зуй. Перадавікам сельгасвытворчасці і перапрацоўчай прамысловасці ўручаны Ганаровыя граматы, Падзякі, дыпломы і прэміі.
Работнікі культуры і самадзейныя артысты раённай сцэны парадавалі гасцей цудоўнымі нумарамі мастацкай творчасці. Адметна, што свае таленты прадэманстравалі і самі сельгасвытворцы, сярод якіх нямала творча адораных людзей. Незвычайным сюрпрызам для ўдзельнікаў свята стаў відэафільм з віншаваннямі ад кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і перапрацоўчай прамысловасці і жартоўнымі сюжэтамі з вясковага жыцця.



1 комментарий по теме “У Верхнядзвінскім раёне адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

  1. Фильм классный. А директор Шайтерово тянет на Оскар!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *