У лістападзе хрысціяне ўспамінаюць памерлых продкаў

Актуально Духовность

Першыя дні лістапада ў беларусаў праходзяць пад знакам успаміну продкаў.

pammyat7
У гэты час згадваюць сваіх памерлых і праваслаўныя, і католікі. У праваслаўных Дзень памяці рухомы — Змітраўскія Дзяды адзначаюцца ў апошнюю суботу перад днём святога Дзмітрыя, які прыпадае на 8 лістапада. У католікаў жа Дзень памяці — 2 лістапада.
А сёння ў вернікаў каталіцкага веравызнання — дзень Усіх Святых. У гэты час дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым. А ўжо 2 лістапада ўспамінаюць памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.
Абавязкова трэба паклапаціцца аб тым, каб перад днямі ўспаміну прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбаныя магілы паблізу. Годным успамінам пра памерлых будуць запаленая на магіле свечка і кветкі, але перш за ўсё — малітва за супакой душы.
У праваслаўных і каталіцкіх Храмах у дні памяці пройдуць літургіі за памерлых, вернікі будуць разам маліцца на месцах пахавання і прымуць удзел у асвячэнні могілак.
Што датычыцца святкавання ў гэтыя дні “хэлоўіна” — навамоднага ў моладзі свята, якое прыйшло з Захаду, тут падзел катэгарычны: паміж “хэлоўінам” і рэлігійнымі датамі, якія адзначаюцца ў гэты ж час, няма нічога агульнага.
Сярод народных традыцый Дзядоў – сумесная вячэра родных і блізкіх з малітвай і ўспамінам памерлых, свайго роду, запрашэнне іх да агульнага стала. Але ўжыванне спіртных напіткаў у час памінальнай вячэры, як і наведвання могілак, не дапускаецца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *