Рэдакцыя газеты «Дзвінская праўда» Верхнядзвінскага раёна перамагла ў абласным конкурсе друкаваных СМІ на прэмію імя Ф. Скарыны.

Актуально Общество

У Дзень друку у Віцебскім аблвыканкаме адбыўся ўрачысты прыём, на які былі запрошаны рэдактары сродкаў масавай інфармацыі, журналісты, паліграфісты, работнікі радыё, тэлебачання і сувязі. Ад імя кіраўніка вобласці і сябе асабіста прадстаўнікоў інфармацыйнай галіны павіншаваў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Уладзіміравіч Цярэнцьеў.

AHT_3467 копия
— У нашы дні журналістыка ўяўляе сабой магутную сілу, яе значэнне ў сучасным жыцці пастаянна ўзрастае,- падкрэсліў ён. – У сувязі з гэтым асаблівыя патрабаванні прад’яўляюцца і да людзей, якія працуюць у сродках масавай інфармацыі. Вашы грамадзянская пазіцыя, інтэлект, аб’ектыўнасць, прыстойнасць вызначаюць якасць інфармацыйнага прадукту, які істотна ўплывае на грамадскую свядомасць. Адсюль вынікае галоўная задача, якая заключаецца не ў пошуку сенсацыі, але ў тым, каб дакапацца да сутнасці з’яў, што ляжаць глыбока пад паверхняй паўсядзённага жыцця, дапамагчы чытачам, гледачам, слухачам разабрацца, што адбываецца ў нашым складаным жыцці.
Штогод паміж друкаванымі сродкамі масавай інфармацыі праводзіцца конкурс на прэмію імя Ф. Скарыны, сярод электронных – на прэмію “Віцязь”. Перамагчы ў прэстыжных журналісцкіх спаборніцтвах няпроста – у іх удзельнічаюць дзесяткі выданняў, у тым ліку – абласныя, аб’яднаныя, раённыя і гарадскія. Кампетэнтная камісія бярэ да ўвагі многія ацэначныя паказчыкі: інфармацыйную насычанасць, узровень зместу, кадравы патэнцыял, тыраж, удзел у творчых конкурсах, колькасць палос і каляровасць, дызайн, зваротную сувязь з чытачом, папулярнасць СМІ, фінансава-гаспадарчую дзейнасць і многія іншыя. Менавіта ад гэтых крытэрыяў залежыць, наколькі сродкі масавай інфармацыі адпавядаюць сённяшнім высокім патрабаванням.
Сёлета першае месца ў намінацыі “Лепшы друкаваны СМІ Віцебскай вобласці” і галоўную прэмію імя Ф. Скарыны ў памеры 200 базавых велічынь заваявала рэдакцыя газеты “Дзвінская праўда” Верхнядзвінскага раёна.
Перамога Верхнядзвінскай раённай газеты – вынік паслядоўнай і настойлівай працы калектыву па павышэнні інфармацыйнай насычанасці і якасці выдання. Толькі ў мінулым годзе рэдакцыя прымножыла тыраж, павялічыла палоснасць, асвоіла каляровы друк, увяла новыя рубрыкі і рэалізавала шэраг аўтарскіх праектаў, забяспечыла шырокі спектр тэматыкі. Газета  наладзіла міжнародныя сувязі з выданнямі суседніх рэгіёнаў Латвіі і Расіі, стала пераможцам раду творчых конкурсаў, абнавіла сайт газеты. Трэці год рэдакцыя працуе на самафінансаванні — без бюджэтных датацый.
Нястомны журналісцкі пошук дазваляе ўтрымліваць папулярнасць сярод падпісчыкаў – па насычанасці нумароў на колькасць насельніцтва газета займае адно з першых месц у вобласці і рэспубліцы.
Здабытую перамогу ка-лектыў падзяляе са сваімі падпісчыкамі – менавіта інтарэс і давер чытачоў з’яўляюцца галоўнымі стымуламі і арыенцірамі ў працы. Кожную газетную тэму мы вывяраем з тым, наколькі карыснай і патрэбнай яна будзе для людзей, якія выпісваюць газету, беражліва адносімся да творчасці нашых няштатных аўтараў і адказна ставімся да вырашэння праблем, якія хвалююць падпісчыкаў.
Віншуем нашых чытачоў з агульнай перамогай і спадзяемся на далейшае суп-рацоўніцтва.
НА ЗДЫМКУ: старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў У. У. Цярэнцьеў віншуе з перамогай галоўнага рэдактара газеты «Дзвінская праўда» Я. С. Пакульневіч.
Фота Антона СЦЕПАНІШЧАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *