На сяўбе цэніцца кожная пагодлівая хвіліна

Актуально Экономика

Скарыстаўшы пагодлівыя дні, у УВП “Вужыца-Агра” зноў пачалі сеяць зерневыя і зернебабовыя, пад якія адведзена 600 гектараў. Увогуле яравы клін у гаспадарцы немалы і складае 1192 гектары.

IMG_8027 копия

Па словах дырэктара гаспадаркі Аляксея Гарбуля, у мінулым годзе палявыя работы разгортваліся паступова, а сёлета дажджы значна ўшчыльнілі графік.
-Нягледзячы на сонечныя дні, глеба па-ранейшаму пераўвільготненая. Гэта ўскла-дняе яе апрацоўку і стрымлівае тэмпы сяўбы, — зазначае Аляксей Валер’евіч. -У гэтым годзе неабходна пасеяць 172 га рапсу, 420 — кукурузы, падсеяць шматгадовыя травы на 160 гектарах.
З ранку вядуцца работы па падрыхтоўцы глебы, унясенні ўгнаенняў, сяўбе, падкормцы азімых.
Як зазначыў галоўны аграном Аляксандр Белін, пад патрэбы жывёлагадоўлі ў гэтым годзе значна павялічылі пасяўныя плошчы гароху і шматгадовых траў. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы складае 2612 галоў, 991 з якіх – дойны статак.

IMG_8040 копия
Ва ўрочышчы “Важаны” запраўляе ў глебу гарох гатунку “Саламанка” Міхаіл Аніськовіч. Перадавы механізатар дасканала ведае сваю справу. Вось ён спыніўся для засыпкі чарговай партыі насення, якое даставіў Альфон Курпнекс.
У работу ўключыўся і Міхаіл Ламінскі — механізатар займаецца непадалёк хімпраполкай гароху.
-У калектыве багата рупліўцаў, — зазначае Аляксей Валер’евіч. — Старанна працуюць Дзмітрый Матуль (сяўба рапсу), на апрацоўцы глебы заняты Андрэй Нарубін, Аляксандр Грыгор’еў, Віктар Аніськовіч. Уносіць угнаенні Алаіз Шпак. Азімыя “корміць” Віктар Абразей, КАС падвозіць Сяргей Макараў.
— Сёлета, не маючы мінулагодніх запасаў мінеральных угнаенняў, ставім задачу дакладна захаваць усе тэхналагічныя рэгламенты. Сабраны летась ураджай паказаў, што і ад нашай дробна-контурнай і не вельмі ўрадлівай зямлі можна мець добрую аддачу.
У своечасовым завяршэнні работ абапіраемся на пра-цаўнікоў, якія старанна і добрасумленна выконваюць свае абавязкі. І, канешне, спадзяёмся на паляпшэнне ўмоў надвор’я, якое апошнім часам прыносіла “мокрыя” сюрпрызы.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
НА ЗДЫМКАХ: сейбіт Міхаіл Аніськовіч; на хімпраполцы гароху заняты Міхаіл Ламінскі.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *