Малако ў каровы на языку

Актуально Общество

Аднымі з першых у раёне на зялёныя палеткі буйную рагатую жывёлу вывелі працаўнікі ААТ “Антонава-Агра”.

IMG_8169

 

Пашавы перыяд распачалі з 4 мая. На зялёныя кармы перавялі ўвесь дойны статак – а гэта каля 1300 галоў. Сфарміравана 5 гуртоў, якія ўтрымліваюцца на кругласутачным выпасе.
-Пачатак пашавага перыяду заўсёды звязаны з надзеяй на павелічэнне валавага надою. І надзеі спраўджваюцца: сярэднесутачны надой па гаспадарцы складае 13,4 тоны, — расказвае галоўны заатэхнік “Антонава-Агра” Ала Багдановіч. – Мы прыкладаем усе намаганні для таго, каб скарыстаць магчымасці, якія дае гэты вясенні час.
Адаптацыя жывёлы да новага рацыёну харчавання праходзіла ў прывычным рэжыме. Аднак часовага зніжэння надояў пазбегнуць не ўдалося. У першыя дні яны знізіліся амаль да 9 тон. Затым вярнуліся на ранейшы ўзровень, а потым і выраслі да 13 і вышэй тон.
Ва ўрочышчы Навічкі прыехалі якраз тады, калі брыгада пачынала даенне. Каровы, пад’еўшы, па чарзе падыходзілі да даільнай устаноўкі.
Тут выпасаецца 166 галоў пад прыглядам пастухоў Сяргея Палынскага і Аляксандра Быстрова. Гурт сфарміраваны з 110 дойных кароў і 56 нецеляў. Каровы па-ранейшаму на трохразовым даенні.
—Статак абслугоўвае чатыры даяркі: тры асноўныя і адна падменная, — расказвае Ала Генадзьеўна. — Працоўная дысцыпліна даярак, як і даглядчыкаў жывёлы, на належным узроўні. Прыкладам для астатніх з’яўляюцца Юлія Мейлус, Аксана Шумава, Людміла Кандрацёнак, на групе раздою – Валянціна Баяркіна. За статкам замацаваны слесар-трактарыст Іван Кудрэц з трактарам для перамяшчэння і прывядзення ў дзеянне мабільнай дойкі, падвозу вады і сена, адвозу малака. Яно дастаўляецца ў халадзільныя ўстаноўкі, два разы на дзень прадукцыю забірае масласырзавод.
Персанал забяспечаны ўсім неабходным інструментам і прыладамі. Арганізавана водапаенне, устаноўлены электрапасту-хі, створаны ўсе неабходныя ўмовы для работы.
Поўнасцю захавана тэхнало-гія даення. Выкарыстоўваецца перасоўная даільная ўстаноўка з вакуумным рэгулятарам для даільнага апарата. Усё абсталяванне выверана, ціск рэгулюецца, што дазваляе пазбегнуць даення на “сухую” і траўміравання вымені.
Два разы на дзень на поле прыязджае асемянатар Таццяна Яскевіч, на кожнай дойцы прысутнічаюць галоўны ветурач Галіна Куксёнак і брыгадзір МТФ-2 Людміла Пузанская.
Пакуль размаўлялі з галоўным заатэхнікам, статак папоўніўся новым “жыхаром”. На працягу пяці дзён цяляці будзе знаходзіцца побач з мамай на полі на так званым малозіўным перыядзе, каб набрацца сіл. Потым яго перавядуць на ферму і паселяць у індывідуальны інветаўскі домік. У гаспадарцы плануюць праз два гады абнавіць статак пародай галштынаў.
Пашавы перыяд таксама — магчымасць адрамантаваць і рэканструяваць фермы, правесці санітарныя мерапрыемствы ў памяшканнях, дзе ўтрымліваецца жывёла. На сённяшні дзень падрыхтавана да дэзінфекцыі пяць сараяў.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
На здымку: (злева направа) Людміла Кандрацёнак, Галіна Куксёнак, Валянціна Баяркіна і Ала Багдановіч.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *