У Верхнядзвінскім раёне адбыліся засеўкі

Актуально Общество

Па добрай традыцыі кіраўнікі раёна, сельгас-прадпрыемстваў і раённых службаў, спецы-ялісты аграпрома, святары, культработнікі сабраліся ў ААТ “Баліны”, каб правесці свята першай баразны — засеўкі.

Зачын сяўбе далі кіраўнікі раёна  і сельгаспрадпрыемстваў.
Зачын сяўбе далі кіраўнікі раёна
і сельгаспрадпрыемстваў.

Ва ўрочышчы Паўлюкі зерне насыпалі ў агульны сявень. Святары — айцец Васіль і айцец Аляксандр — благаславілі будучы ўраджай.
Зачын засевак па звычаю робяць самыя дбайныя гаспадары. Права пасеяць першыя барозны выпала старшыні райвыканкама І.І. Марковічу, першаму намесніку У.У. Быкаву, намесніку С.П. Вал-ковічу, а таксама кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў і раённых службаў. Для закрыцця баразны запрасілі ветэрана сельгасвытворчасці А. У. Шаўрака і дырэктара СП “Лявонішана” Ж. Л. Тарлецкую.
-У мінулым годзе над-вор’е паднесла нам нямала непрыемных сюрпрызаў, але верхнядзвінскія земляробы змагацца з цяжкасцямі ўмеюць. Супрацьпаставілі выпрабаванням працавітасць, вопыт, самаадданасць і дасягнулі значных вынікаў. Атрымалі рэкордны збор зерня – звыш 100 тысяч тон і лепшую ў вобласці ўраджайнасць.Таму сёння не маем права ад гэтай планкі адступаць, — зазначыў старшыня райвыканкама І. І. Марковіч.

IMG_7312 копия
Пасля святочнага абраду, які ўпрыгожылі песнямі артысты Бігосаўскага СДК, аграрыі абмеркавалі пытанні настройкі і рэгуліроўкі тэхнікі, у прыватнасці, пасяўных агрэгатаў, машын для ўнясення ўгнаенняў і апрацоўкі глебы. Сёння сельгасвытворцы сутыкаюцца з шэрагам праблем – падаражаннем угнаенняў, сродкаў абароны раслін, паліва, тэхнікі. У такіх умовах важна навучыцца гаспадарыць граматна. Асобую ўвагу надалі рэсурсазберагаючым тэхналогіям вырошчвання сельгаскультур, гатоўнасці машынна-трактарнага парку, уліку і аплаце працы на сяўбе, а таксама шэрагу сацыяльных пытанняў.

Для гаспадара поля У. У. Фесіна гэта першыя засеўкі
Для гаспадара поля У. У. Фесіна гэта першыя засеўкі

Пастаўлены канкрэтныя задачы па правядзенні сяўбы. Што да аб’ёмаў работ, то яны засталіся на ўзроўні мінулага года. Звыш 22 тысяч гектараў складае яравы клін, давядзецца перасяваць рапс. А вось азімыя зерневыя добра перазімавалі. Трэба толькі своечасова іх падкарміць.
Важна арганізаваць работу так, каб укласціся ў сціслыя тэрміны сяўбы. Працоўны дзень пачынаецца з шасці гадзін раніцы. Тэхніка разгортваецца на палетках без прамаруджвання. Такімі хуткімі тэмпамі пачалі пасяўную ААТ “Прудзінкі” і “Шайцерава”.

Святочны абрад упрыгожвалі песнямі артысты Бігосаўскага СДК.
Святочны абрад упрыгожвалі песнямі артысты Бігосаўскага СДК.

Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання У. У. Быкаў адзначыў, што асобая ўвага будзе нададзена бяспецы працы. Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах даручана правесці інструктажы. Недапушчальна перавозіць лю-дзей у кабінах трактараў, а таксама працаваць без спецадзення, рэспіратараў.
Сёння раён на 100% забяспечаны палівам. Сельгаспрадпрыемствам рэкамендавана прэ-міраваць механізатараў за яго эканомію. Пры перарасходзе – утрымліваць розніцу з заробку. Вынікі працы будуць падводзіцца кожны дзень.
Аплата працы павінна быць інтэгрыраванай і залежнай ад віда работы і нормы выпрацоўкі на кожны від тэхнікі. Рэкамендавана пераняць вопыт СП “Каханавічы”, дзе надбаўкі за якасць даюцца пасля ўсходаў, калі бачны вынік зробленага.
У наяўных эканамічных умовах дбайныя гаспадары шукаюць больш эфектыўныя спосабы раслінаводства. У ААТ “Шайцерава” вырошчваннем гароху займаюцца тры гады, і вынік ёсць. Як расказаў галоўны аграном Д. М. Душанкоў, выбралі нямецкі гатунак “Саламанка” за яго ўстойлівасць да палягання. У мінулым годзе намалацілі 860 тон бялковай культуры з 250 гектараў пры ўраджайнасці 34,4 ц/га. Запатрабаванасць жывёлагадоўлі ў бялковым корме – 1500 тон. Эканамічная выгада відавочная: пры выкарыстанні гароху кошт камбікорму (у Шайцерава працуе ўласны камбікормавы цэх) складае 2 млн 476 тысяч рублёў за тону, у той час як з пакупнога шроту — 3 млн 842 тысячы рублёў. Эканомія на тоне кармоў складае 1 млн 366 тысяч рублёў у месяц, у год пад поўнае забеспячэнне патрэб свінагадоўлі гэта 7,2 млрд рублёў. Таму шайцераўцы і надалей намераны ўдасканальваць тэхналогіі і павышаць ураджайнасць культуры.
Падводзячы вынікі, І. І. Марковіч адзначыў, што ўсе задачы і прагнозныя паказчыкі, вызначаныя перад гаспадаркамі раёна, павінны безумоўна выконвацца.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *