У Валынцах адбылося свята мастацтваў «Зорны карагод»

Актуально Наш край

Аграгарадок Валынцы ў гэты дзень пера-тварыўся ў культурны цэнтр раёна. Лепшыя вакальныя калектывы прынялі ўдзел у штогадовым рэгіянальным свяце песні “Збіраем зорны карагод”.

Наведалі свята старшыня раённага Савета дэпутатаў І. Ф. Козел, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Т. В. Севалкіна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. А. Масквічова, старшыня Валынецкага сельскага Савета Н. П. Ліпоўская. Завіталі таксама дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Прудзінкі” В. А. Краснік, дырэктар ААТ “Антонава-Агра” А. Л. Шацёр.
Кожны год павялічваецца колькасць гасцей, удзельнікаў свята, пашыраюцца яго межы. Сёлета верхнядзвінцы віталі сваіх сяброў з суседніх краін: Язэпа Дабкевіча, арганізатара знешніх сувязей Краслаўскай краявой Думы; Сандру Вішкурэ, старшыню Дагдскага краю і Марыю Міцкевіча, кіраўніка аддзела адукацыі і культуры Дагды; Таццяну Хлус, старшыню беларускай грамадскай арганізацыя “Жалейка” з літоўскага горада Вісагінас.
У рамках свята праходзіў конкурс вакальных груп на лепшае выкананне песень Аляксандра Марозава. На суд гледачоў і журы былі прадстаўлены вядомыя і любімыя ўсімі песні. Сярод іх “Малиновый звон”, “Зорька алая”, “Домик окнами в сад”, “В горнице моей светло”, “В краю магнолий”, “Душа болит”, “Любите, пока любится”, “Камушки” и многія іншыя.

культ-1 копия
Па-за конкурсам у ролі ганаровых гасцей выступілі вакальны ансамбль “PAZINAS” з горада Дагды (мастацкі кіраўнік Ларыса Тукіша), беларускі фальклорны ансамбль «Сузор’е» з горада Вісагінаса (кіраўнік Ірэна Урбанавічэне), ансамбль “Накцюрн” з Краславы (кіраўнік Рыта Андрэева), танцавальная група “Бальзам на душу” з Дагды (мастацкі кіраўнік Айна Скаромка), народны вакальны ансамбль “Белая чайка” Азінскага СДК (кіраўнік Уладзімір Малых).

IMG_6173 копия
Важкую падтрымку ў арганізацыі і правядзенні свята песні аказалі спонсары: дырэктар ААТ “Прудзінкі” В. А. Краснік, дырэктар ААТ “Антонава-Агра” А. Л. Шацёр і старшыня Валынецкага сельскага Савета Н. П. Ліпоўская.
І вось хвалюючы момант вызначэння пераможцаў: трэцяе месца заняла вакальная група “Сузор’е” Бігосаўскага сельскага Дома культуры. Першае месца раздзялілі вакальная група “Натхненне” Запруддзеўскага СДК і вакальная група “Спадчына” з Валынцаў.
Свята прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы, гледачы і слухачы з задавальненнем падпявалі выканаўцам, горача апладзіравалі. Нездарма гавораць, што песня аб’ядноўвае.
У наступным годзе арганізатары свята плануюць запрасіць яшчэ больш гасцей з Расіі, Латвіі і Літвы.
Р. ЯСЮЧЭНЯ,
рэжысёр ДУК «Цэнтр культуры і народнай творчасці».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *