Верхнядзвінская дэлегацыя прыме ўдзел у «Дажынках» у Гарадку

Актуально Общество

IMG_8857+

27-28 верасня ў Гарадку адбудзецца Фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці «Дажынкі-2014».

Удзел у вялікім свяце ўраджаю прыме дэлегацыя Верхнядзвінскага раёна, узначальвае якую старшыня раённага выканаўчага камітэта І. І. Марковіч. У склад дэлегацыі ўваходзяць старшыня раённага Савета дэпутатаў І. Ф. Козел, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу У. У. Быкаў, ветэран сельгасвытворчасці В. Я. Сяргушка, супрацоўнікі райвыканкама і райсельгасхарчу, перадавікі жніва.
Пераможцамі абласнога спаборніцтва «Дажынкі-2014» прызнаны старшы камбайнер ААТ «Антонава-Агра» В. Д. Дадзека, маладзёжны экіпаж ААТ «Прудзінкі» у складзе А. А. Барстка і Д. М. Панкрата, старшы аператар зернесушыльнага комплексу ААТ «Шайцерава» Р. Ю. Рудак.
Удзельнікаў «Дажынак» чакае цырымонія ўзнагароджання і вялікая святочная праграма.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *