На ўборцы бульбы дапамагаюць школьнікі

Актуально Общество

За вёскай Філіпова, што ў ААТ «Прудзінкі», раскінулася шматгектарнае бульбяное поле . Ураджай клубняў сёлета выдаўся нядрэнны, і дапамагчы вяскоўцам убраць яго вырашылі вучні нашай школы.

газета (1)
З гэтай мэтай былі створаны два атрады — «Лідар» і «Максімум». Увайшлі ў іх вучні 9-11-х класаў. І ўсе дружна ўзяліся за работу.
Асаблівым стараннем вызначаюцца Алеся Бароха, Уладзіслаў Панкрат, Юля Дземідовіч, Паліна Байкова. На іх рахунку найбольшая колькасць сабраных клубняў.
Усім нам падабаецца праца на зямлі. Радуе, што дапамагаем дарослым. Добраму настрою спрыяе і ўсведамленне таго, што зарабляем асабістыя грошы.
Юлія ЛАПКОЎСКАЯ,
камісар атрада «Лідар» Валынецкай сярэдняй школы.
НА ЗДЫМКУ: вучні Валынецкай СШ на ўборцы бульбы.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *