Гаспадаркі раёна заканчваюць жніво і разгортваюць сяўбу азімых

Актуально Общество

Жніво лёгкім не бывае ніко-лі. Але хлебаробы не пры-выклі скардзіцца, разумеюць, што трэба паспець уб-раць збожжавыя ў найлепшыя тэрміны, а яшчэ і ўз-няць ворыва, пасеяць азі-мыя, выканаць увесь комп-лекс палявых работ.
Работнікі ААТ «Шайцерава» ужо выйшлі на фінішную прамую жніва. Наколькі поўныя хлебныя засекі ў ад-ной з лепшых гаспадарак раёна, рассказаў намеснік дырэктара па раслінаводству В.Л. Шкіндзер:
-Уборка зерневых і зернебабовых культур у гаспадарцы завершана. Пад гэтыя культуры было адведзена 2352 гектара, намалочана 11393,5 тоны збожжа, агульная ўраджайнасць склала 48,4 ц/га. Азімая пшаніца сабрана з 478га з ураджайнасцю 49,8 цэнтнера. Яравая вырошчвалася на 123 гектарах і паказала ўраджайнасць 48,6 ц/га. Атрыманы высокія намалоты трыцікале і ячменю. Авёс на плошчы 238га даў ураджай у 54,5 ц/га. Зернебабовыя былі пасеяны на 250га, сабрана 887,1 тоны.
Засталося яшчэ ўбраць яравы рапс, а з 25 жніўня пачынаць нарыхтоўку кукурузы. Тут намнога прасцей, нават дождж не пера-шкодзіць.
Добрыя паказчыкі — вынік плённай працы спецыялістаў, камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў зернесушылак. Бо работнікі добра ведаюць кошт кожнаму зярняці.

В. Барсток задзейнічаны на пасеве рапсу.

Не толькі сённяшнім днём жывуць у гаспадарцы — клапоцяцца і пра будучы ўраджай. Ужо рыхтуюць глебу пад сяўбу азімых культур. На гэтым тыдні пачалі сеяць рапс, пад які адведзена 100 гектараў, на сёняшні дзень засеяна 34. Плошча, якую павінны займаць азі-мыя, складае 1500 га.
У гаспадарцы прыкладаюцца ўсе намаганні, каб правесці сяўбу ў лепшыя тэрміны, з захаваннем тэхналогіі і атрымаць у наступным годзе яшчэ больш важкі ўраджай.
Ілона КРАСНАЯ.
Фота Анны ЗІМАЦКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *