12 ліпеня спаўняецца 70 год з дня вызвалення Верхнядзвінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Актуально Память

Вызваленне Верхнядзвіншчыны пачалося 30 чэрвеня 1944 года. У аперацыі прымалі ўдзел дывізіі 4-й ударнай, 6-й гвардзейскай, 51-й, 22-й армій (у яе складзе дзейнічаў 13-ы латышскі корпус), 5-ы танкавы корпус. 

4 ліпеня адбылося перафарміраванне франтоў. Далейшая заслуга ў вызваленні раёна належыць 1-му Прыбалтыйскаму фронту, найбольш — яго 4-й ударнай арміі. У вызваленні Дрысы ўдзельнічала таксама 6-я гвардзейская армія таго ж фронту. 22-я армія 2-га Прыбалтыйскага фронту вызваляла Асвейшчыну.
З журнала баявых дзеянняў 119-й стралковай дывізіі
«Праціўнік у 3.00 11.07 пачаў адыход у паўночна-заходнім напрамку, прыкрываючыся агнём артылерыі і мінамётаў, 365 сп пачаў у 4.40 пераслед адыходзячага праціўніка, у 6.00 полк уварваўся на ўсходнюю ўскраіну мястэчка і станцыю Боркавічы, з ходу збіў заслоны і факельшчыкаў і ў 6.45 цалкам ачысціў Боркавічы. Развіваючы наступленне, завалодаў н.п.Скарада, Няверава, Забелы-1. Праціўнік з паўночнага берага р. Дрыса флангавым кулямётным агнём спыніў полк на заходняй ускраіне н.п. Забелы-1. Камандзір палка прыняў рашэнне абысці адкрытае месца з захаду, і да 17.00 полк выйшаў у Забелы-2, працягваючы рух на Валынцы».
Гадзінай пазней на гэтыя пазіцыі выйшаў і 421-ы полк.
Падтрымліваючы наступленне суседзяў, моцны ўдар па праціўніку нанесла 332-я дывізія. У аперзводцы за 11 ліпеня налічваецца 40 вызваленых вёсак. Вызваліцеляў з 332-й у гэты дзень сустракалі ў Адамове і Забор’і, Нураве і Барсуках, Вадве, Моханаве і Касталомах. На наступны дзень, развіваючы поспех, дывізія за паўдня прайшла яшчэ 22 кіламетры і вызваліла 43 населеныя пункты ў міжрэччы Дзвіны і Дрысы. Жыхары Прудзінак і Ляшчылава, Хрусталёва і Ракусіна, Цястоў і Шайцерава маглі пачынаць мірнае жыццё.
На ўчастку 1115-га стралковага палка, які рухаўся ўздоўж Заходняй Дзвіны, фашысты арганізавалі ўпартае супраціўленне, замацаваўшыся ў лясным масіве, што цягнуўся ад Несцераў да Смулькава.
Полк нанёс сакрушальны ўдар у напрамку Дрысы, прарваў абарончы рубеж. Адначасова 270-я стралковая дывізія б-й гвардзейскай арміі разграміла групоўку праціўніка на левым беразе Заходняй Дзвіны. Пасля інтэнсіўнага артабстрэлу 973-ці стралковы полк гэтай дзівізіі на досвітку 12 ліпеня фарсіраваў раку і распачаў вулічныя баі ў горадзе, аблегчыўшы тым самым перадавым часцям 4-й ударнай арміі задачу па вызваленні Дрысы. 332-я дывізія рапартавала ў штаб 4-й ударнай арміі:
«12 ліпеня 1115-ты стралковы полк прарваў упартае супраціўленне праціўніка на рубяжах Несцеры-Барсукі-Хараброва, Смулькава-Спартак і м.Дрыса. У 13.15 перадавыя часці палка ўварваліся ў м.Дрыса і ў 13.40 полк цалкам авалодаў м.Дрыса».
378-я дывізія ачысціла ад гітлераўцаў усё міжрэчча Свольны і Дрысы да Асвейска-Полацкай шашы.
17 ліпеня часцямі 325-й стралковай дывізіі 22-й арміі ва ўзаемадзеянні з партызанскай брыгадай імя М.В. Фрунзе вызвалены г.п. Асвея.

 



5 комментариев по теме “12 ліпеня спаўняецца 70 год з дня вызвалення Верхнядзвінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

  1. да сделали из сквера пустырь…памятник плиты как на кладбище..всё везде видно,ели были хоть как то смотрелось красивей…а то милиция видны на заднем плане…короче из красоты превратили как в кладбище где-нибудь 85 км Чугуевской трассы

  2. Верхнядзвінцы!!! Уважліва зірніце на здымак помніка, нічога не заўважаеце? Куды дзелася надмагілле Качкара? Памяць зусім страцілі? У 20 стагоддзі займаліся перапахаваннем, каб у 21 таптацца па ім. Сорам ды ганьба тым, хто нагэтулькі легкадумна прычыніўся да гэтага праекту зруйнавання.

  3. Хотели как лучше,а получилось как всегда…
    А все потому,что советоваться надо с народом.Еще неизвестно каким словом вас помянет история города.

  4. Я в 1972г. перевозил надгробие из могилки Кочкаря в сквер на место памятника Сталина.Мощи в основном остались на городском кладбище.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *