Верхнядзвінскія хлебапёкі прапаноўваюць сваю прадукцыю расіянам

Актуально Общество

У час традыцыйнай сустрэчы на Кургане дружбы себежскі журналіст прапанаваў пачаставацца хлебам, які прывёз з дому.

Старшы майстар хлебнага цеха А. М. Варданян на лініі па вытворчасці сушкі.

Я пакаштаваў і захапіўся: «Вось гэта смак! Малайцы вашы хлебапёкі!». Субяседнік мой аж зайшоўся ад смеху:
-Не нашы. А вашы! Хлеб прывезены з Верхнядзвінска!
Так, Верхнядзвінскі хлебазавод забяспечвае прадукцыяй не толькі свой раён. Раз у тыдзень 600 кілаграмаў хлебабулачных вырабаў і сушкі дастаўляецца ў Себеж.
-Высока цэняцца нашы вырабы і ў іншых гарадах і рэгіёнах Расіі, — гаворыць начальнік бюро маркетынгу ААТ «Верхнядзвінскі хлебазавод А. Н. Кішко. — Не так даўно паўтары тоны рознай прадукцыі адправілі ў Пскоў, прыкладна такую ж колькасць сушкі — у Смаленск. Спадзяёмся, што ўзаемавыгадныя сувязі з расіянамі будуць умацоўвацца і пашырацца.
М. КАТКОЎ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *