Выбары ў Парламент адбыліся

Актуально

Яўген, Ліза і Настасся Цярэнцьевы прыйшлі на галасаванне ўсёй сям'ёй.

 

Паводле папярэдніх звестак Цэнтрвыбаркама, выбары адбыліся на усёй тэрыторыі Беларусі. У іх прыняло ўдзел звыш 74% грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. Абрана 109 дэпутатаў. Па выбарчай акрузе Гомельская-Новабеліцкая выбары не адбыліся, бо адзіны кандыдат не набраў неабходнай колькасці галасоў.
* * *
У Віцебскай вобласці ў выбарах прыняла ўдзел рэкордная ў рэспубліцы колькасць выбаршчыкаў — 80,7%.
* * *
У Верхнядзвінскім раёне ў выбарах удзельнічала 15140 выбаршчыкаў або 88,9% ад унесеных у спісы.
У бюлетэні для галасавання па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 24 былі ўнесены чатыры кандыдаты. Галасы размеркаваліся наступным чынам: Валяева Н. Ю. — 13,4%, Даўгялла Г. І. — 7,2%, Жыгуноў А. Ф. — 3,6%, Папко В. П. — 57,5%. Супраць усіх кандыдатаў — 15,9%.
* * *
Паводле папярэдніх дадзеных Цэнтрвыбаркама, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 24 абраны Папко Васілій Парфёнавіч, намеснік начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Віцебскай вобласці.
* * *
Канчатковыя вынікі парламенцкіх выбараў будуць падведзены да канца бягучага тыдня.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *