У Верхнядзвінску яўка — 88,9%

Актуально

Верхнядзвінск. Пры высокай яўцы выбаршчыкаў прайшло галасаванне па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на ўсіх чатырох выбарчых участках райцэнтра.

Падлік галасоў на Верхнядзвінскім-Цэнтральным выбарчым участку № 2.

 

На Верхнядзвінскім-Цэнтральным участку № 2, напрыклад, у галасаванні прынялі ўдзел 834 выбаршчыкі альбо 83,3% ад усіх унесеных у спісы. Большая колькасць галасоў — 60,8% — аддадзена за кандыдата ў дэпутаты Васілія Парфёнавіча Папко.
Выбары на ўчастку прайшлі арганізавана, з высокай актыўнасцю насельніцтва. Як адзначыла старшыня выбарчай камісіі ўчастка В. В. Бацьянава, кампанія па выбарах у Парламент атрымалася вельмі спакойнай, роўнай і арганізаванай. Людзі ішлі галасаваць з добрым настроем, адчувалася, што выбаршчыкі перажываюць за будучае сваёй зямлі і робяць свядомы выбар. Для многіх, асабліва людзей старэйшага пакалення, выбары — сапраўднае свята. На іх прыходзяць сем’ямі, як Таццяна Апанасаўна і Анатоль Мікалаевіч Радзюкевічы — ветэранам працы за 80, але яны актыўна ўдзельнічаюць у важных палітычных кампаніях. А чатыром выбаршчыкам, якія галасавалі ўпершыню, уручылі салодкія падарункі.
На ўчастку працаваў буфет, куды ахвотна заходзілі наведвальнікі. Нямала гледачоў было на канцэрце мастацкай самадзейнасці, які даваў клуб «Ветэран».
Члены выбарчай камісіі наведалі 83 грамадзян, якія пажадалі прагаласаваць на дому.
Назіральнікі, якія працавалі на ўчастку, не выказалі заўваг аб парушэннях выбарчага заканадаўства.

* * *
АСВЕЯ. Выбары ў Парламент на Асвейскім выбарчым участку № 22 прайшлі арганізавана, у прыўзнятай святочнай атмасферы. Гэта адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама палкоўнік міліцыі І. І. Шлыкаў, які сачыў за выкананнем службовых абавязкаў па забеспячэнню правапарадку на выбарах супрацоўнікаў Верхнядзвінскага РАУС.
У галасаванні прынялі ўдзел 950 выбаршчыкаў з 1097 заяўленых у спісах. Адметна, што звыш 400 асвейцаў пажадалі прагаласаваць датэрмінова. Яно і зразумела: вяскоўцы — людзі занятыя, а да выбараў ставяцца вельмі адказна. Да 150 састарэлых пенсіянераў члены выбарчай камісіі прывозілі бюлетэні для галасавання на дом.
Былая настаўніца Г. М. Казлова прагаласавала першай. І пажадала членам выбарчай камісіі плённай работы. Старшыня КУВСП «Асвейскі» М. П. Мартынаў застаўся задаволеным актыўнасцю, якую праявілі на выбарах работнікі гаспадаркі. У першай палове дня прагаласавала каля 70% выбаршчыкаў.
Старшыня выбарчай камісіі фельчар «Хуткай дапамогі» Асвейскай участковай бальніцы С. В. Навіцкі адзначыў, што ўпэўненую перамогу атрымаў кандыдат В. П. Папко, за якога прагаласавала 62,1% выбаршчыкаў. Людзі гаварылі, што асновай для далейшага паступальнага развіцця краіны павінны быць моцная ўлада, закон і парадак.
У Доме культуры адбыўся канцэрт мастацкай самадзейнасці, на які сабралася амаль уся Асвея: яе жыхары выканалі свой грамадзянскі абавязак і адпачывалі, радаваліся спакою і прыгажосці роднага краю.
* * *
Бігосава. Выбары на Бігосаўшчыне мелі сваю асаблівасць: каля 40% выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова. Пагранічнікі, мытнікі, прадстаўнікі іншых службаў, якія дзейнічаюць у зоне дзяржаўнай мяжы, прыходзілі на выбарчы ўчастак у вольны ад службы і дзяжурства час.
У спісах выбаршчыкаў тут значылася 1235 чалавек. У галасаванні прыняло ўдзел 1062, што складае 86%. Першай на выбарчы ўчастак № 16, які размяшчаўся ў мясцовым Доме культуры, прыйшла былая рабочая ААТ «Інвет», пенсіянерка Н. І. Іванчык, заўважыўшы, што заўсёды ўспрымае выбары як значную падзею ва ўласным жыцці.
Адметна, што ў першых радах было шмат моладзі. Дзве дзяўчыны, да якіх мы звярнуліся з запытаннем аб уражаннях, адказалі коратка: «Выбары — гэта грамадзянскі абавязак кожнага, і мы яго выканалі. Можам сказаць, што галасавалі за В. П. Папко, бо, на наш погляд, менавіта ён можа штосьці рэальнае зрабіць для людзей». Яго кандыдатуру падтрымалі 54% удзельнікаў галасавання.
Рабочыя ААТ «Інвет» Юлія Серакова і Павел Гарбуль, навучэнец Боркавіцкага ліцэя Дзмітрый Волкаў, які знаходзіцца на практыцы ў ААТ «Баліны», і студэнт Аршанскага каледжа Раман Красоўскі, хоць галасавалі ўпершыню, упэўнена запаўнялі бюлетэні. Каб гэты дзень стаў памятным, члены выбарчай камісіі ўручылі ім сувеніры.
За ходам выбараў на гэтым участку назіралі В. І. Хадырка — ад дэпутацкага корпусу, Н. А. Балбека — ад ГА «Белая Русь», З. А. Машэк — ад ветэранскай арганізацыі, Я. М. Мудры — ад БРСМ, У. М. Жарнасек — ад грамадзян аграгарадка.
У фае Дома культуры выбаршчыкаў сустракалі самадзейныя артысты, майстрыцы з клуба «Гаспадынька», тут жа працаваў буфет.
* * *
ДЗЁРНАВІЧЫ. Пры вялікай актыўнасці насельніцтва прайшлі выбары ў Дзёрнавіцкім сельскім Савеце. Свае галасы за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аддалі звыш 90 працэнтаў выбаршчыкаў, занесеных у спісы. Прычым, многія выканалі свой грамадзянскі абавязак датэрмінова. Абсалютную большасць галасоў набраў В. П. Папко.
У Дзёрнавічах і Лявонішане, дзе былі размешчаны ўчасткі, адбыліся канцэрты мастацкай самадзейнасці. Бойка працаваў гандаль. Мясцовыя прадаўцы сцвярджаюць, што ніколі не было такой выручкі.
* * *
КАХАНАВІЧЫ. Першымі на Каханавіцкі ўчастак для галасавання № 24 прыйшлі ў дзень выбараў дырэктар СП «Каханавічы» А. З. Махмудаў і рабочы В. В. Пільнік. Не прымусілі чакаць сябе жыхары аграгарадка і навакольных вёсак. Іх сустракалі ў прыгожа аформленым пакоі сельвыканкама кветкамі і музыкай. Прагаласавала 98 працэнтаў выбаршчыкаў, 70% аддалі свае галасы за В. П. Папко.
Правам датэрміновага галасавання скарысталася 187 чалавек.



12 комментариев по теме “У Верхнядзвінску яўка — 88,9%

  1. Интересно получается:в Минске средняя зарплата свыше 5 миллионов рублей, а явка на выбоы 59%, у нас около 3 миллионов — а пришло свыше 80%.Может, минчанам зарплаты урезать, чтобы, как и мы, стремились к лучшему будущему?

  2. А, может нам повысить? Пришли на выборы — и правильно сделали. Нечего смотреть на Минск и др. города. Они — асфальтные люди.

  3. А я бы сказал иначе насчет Минска. Там, как мне кажется еще остались люди у которых есть чувство собственного достоинства, чего не скажешь про нас. А вообще, шито это все белыми нитками. Ну ничего, кончится чарка и шкварка, прозреем. Поздравляю всех досрочно «добровольно» проголосовавших, вы выбрали свое будущее и будущее ваших детей. Готовьтесь к досрочному голосованию 2015. Все ж таки правильно у Булгакова было отмечено — страх это самый тяжкий из людских пороков.

  4. Вы, SergeBG, говорить можите только за себя, а не за «про нас»… Не ходили на выборы? -Что с Вами сделали? Или голосовали? -Испугались? Вопрос страха или опасений уже не актуален. Гражданская позиция, возможность высказать свое мнение — да, все возможности были предоставлены. Или для Вас 4 кандидата и позиция «против всех» — мало? Вероятно, Вы даже не интересовались темой выборов, а сейчас «мысли вслух» вообще…, как великий филосов- обо всем, и ни о чём…

  5. … нахабныя госці пайшлі.Бач ты, нічога ім не замінае, грамадзянскую пазіцыю яны маюць… Папілі гарбаткі? Прымайце ногі са стала і, калі ласка, на вакзал, бо ваш цягнік ужо хутка. А са статыстыкай мы самі разберымся, магчыма ў лічбе коска не натым месцы пастаўлена, ці дрыготкімі рукамі тэкст набіраўся, таму і не дзіва, што адразу дзве васьмёркі запар.

  6. Дзякуй, Кастусь, за аналітыку! Але, удаскладні, ты пра што? Нейкага туману напусціў, відаць, пытанні дзяржбяспекі для цябе на першым месцы…

  7. Я пра няпрошаных госцяў, каторыя, як вядома, горш за татараў. З’яляюцца паўсюль, а імя свайго сарамацяцца назваць, хаця і большасцю прыкрываюцца.

  8. Можно подумать, что Вы, Кастусь, под своим настоящим именем пишете.)) Если подписался человек «гость» (что может означать не обязательно гость нашего города, но и, к примеру, гость данного сайта)это ещё не значит, что он не имеет право высказать своё мнение.

  9. Марына, дык хай выказваюцца, але ж павага да іншай грамадзянскай пазіцыі павінна быць. Няма роніцы куды завітаў госць,- вядзі сябе прыстойна, не выдыгайся як блыха на барабане, дык наступным разам караваем сустрэнем, і няма розніцы адкуль гэты госць да нас завітае, ці то з Карэі, ці то з вольнай Еўропы.
    Марына, што да майго імя, то і насамрэч, Вы маеце рацыю, у маім пашпарце запісана, нажаль, на расійскі манер — Канастанцін.

  10. О_О, ужо мінакі вінаватыя… О, божа, за 20 год мы ўсё-ткі хочам кіўбас. 🙁

    Народ, Беларускі Народ!
    Ты — цёмны, сьляпы, быццам крот.
    Табою ўсягды пагарджалі,
    Цябе не пушчалі з ярма
    I душу тваю абакралі,—
    У ёй нават і мовы няма…(с)

  11. Дзяку, дзякуй, Кастусь, за такія «сціплыя» коменты ў мой бок. Нечакана зачапіў Вас за жывое-пакрыўдзіліся. Прабачайце.Але,ўжо не той час, калі было адно меркаванне відавочна — непраракаемым. Па мне, дык чым больш, тым лепш. А Ісціна, як вядома, дзе-та побач. Не трэба хоць гасцям, хоць землякам або суседзям такімі, як у Вас, сардэчнымі прапановамі свае думкі навязваць. Усе мы па вялікім рахунку госці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *