Верхнядзвінск пакарае гледачоў

Актуально Культура

25 мая горад Полацк святкаваў сваё 1150-годзе. Наш раён прыняў актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах. Гасцей урачыстасці гасцінна сустракаў «Верхнядзвінскі падворак» з цікавымі выставамі, пачастункамі і прыпеўкамі. Цудоўны настрой на падворку і на канцэртных пляцоўках горада ствараў знакаміты калектыў «Сенькавіца», мастацкі кіраўнік — Людміла Іванаўна Крыванос, а таксама ансамбль «Боркавіцкія музыкі» .


У рамках святкавання 1150-годзя Полацка праходзіў абласны агляд-конкурс народных талентаў «Іграй, гармонік», у якім прыняў удзел калектыў нашага раёна «Боркавіцкія музыкі», мастацкі кіраўнік М.Г. Рубель. Выступленне яго было яркім, яскравым, прысутныя доўга не адпускалі музыкантаў, падтрымліваючы апладысментамі. Журы конкурсу адзначыла выступленне «Боркавіцкіх музык» высокай ўзнагародай: дыпломам лаўрэата першай ступені ў намінацыі «Лепшы ансамбль». Дыпломамі адзначаны Ігар Новікаў і Мая Рубель. Дыплом лаўрэата трэцяй ступені ў намінацыі «Майстар інструментальнага жанру» атрымаў Дзмітрый Гагалінскі, як лепшы дудар. Хочацца пажадаць калектыву «Боркавіцкія музыкі» далейшых поспехаў і дасягненняў!
М. РУБЕЛЬ, Р. ЯСЮЧЭНЯ, метадысты РОМЦК.



5 комментариев по теме “Верхнядзвінск пакарае гледачоў

  1. Добра, што калектывы з верхнядзвіншчыны актыўна ўдзельнічаюць у святах суседніх раёнаў. Узнагароды артыстам толькі яшчэ раз падкрэсліваюць, што гледачы засталіся задаволенымі выступамі нашых землякоў. Абышлося без пакарання ))

  2. Я прочитал заголовок и испугался. Кого собрался карать Верхнедвинск и за что? Оказывается — покорять. 🙂 Вот ведь парадокс в белорусском языке! 🙂 Я за Сенькавицу!!!

  3. Шпак, у друкаванай версіі газеты назва артыкула іншая))

  4. Сэнс зразумелы, але ўсё ж, вясёлыя на гэтым сайце назвы артыкулаў 🙂

  5. Сенькавица(бывшая Крыница) всегда на передовой…творческих вам успехов…у коллектива большой потенциал…вот только их никто не продвигает…а чем они хуже хоть того гурта»Забава» с украинского поселка(они же стали знамениты благодаря одной песни хоть коллектив молодой)а коллектив сеньковицы ведет отсчет с 1975 года….сам участвовал в этом коллективе и руководил им…вот бы собрать всех участников всех времен и сделать такое шоу шлягер всех времен…поверьте а репертуар за 38 лет не маленький

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *