Пад апекай Святой Еўфрасінні

Актуально Общество

Як заўсёды ўрачыста адзначылі Дзень сваёй заступніцы — Святой Еўфрасінні Полацкай — прыхаджане Бароўскай Свята-Еўфрасіньеўскай царквы.

У ліку святых заступнікаў нашага Прыдзвіння Еўфрасіння Полацкая займае асобае месца. Яе запаветы ачышчаюць сэрцы і душы людзей, напаўняюць святлом дабра, заклікаюць да стваральнай працы на карысць роднага краю. Таму падчас свята, 5 чэрвеня, у храме сабраліся не толькі вернікі Бароўкі, Верхнядзвінска, але і многіх вёсак раёна, суседняй Міёршчыны.
Удзел у Богаслужэнні прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў І. Ф. Козел, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Н. Г. Кісялевіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне І. Г. Бальшой, старшыня раённага аддзялення Фонда Міру А. Г. Татарчук.
Святочную службу разам з настаяцелям царквы айцом Уладзімірам вялі святары з Оршы, Сянно, Новага Пагоста, што на Міёршчыне. Яны віталі прыхаджан са святам, гаварылі аб вялікім Боскім дары, якім з’яўляецца заступніцтва Святой Еўфрасінні. Па традыцыі ў гэты дзень асвячалася вада. Прайшлі святочная Літургія і Хрэсны Ход.



4 комментария по теме “Пад апекай Святой Еўфрасінні

  1. Свята за святам; жывем паціху. Толькі адзначылі свята свяціцеля Мікалая, вось ужо і Дзень святой Еўфрасінні. Не пустуюць нашыя храмы, ёсць яшчэ тыя, каго адольвае жаданне жыць са светлай душой ды чыстым сэрцам.
    У царкве, перад Богам, усе роўныя, адзіны статус усе маем, няма сярод вернікаў падзелу на старшынь ды начальнікаў.
    І.Ф. Козел, Н.Г. Кісялевіч, І.Г. Бальшой, А.Г. Татарчук — вядома, грэшнікі, зрэшты як і я, таму і бываем у храме,
    але навошта гэты пералік прозвішчаў з артыкула ў артыкул. Артыкул пра святкаванне гата ж не запіска «о здравіі».

  2. Кастусю. Во всех Ваших коментариях, даже в первых строках позитивных, есть «ложка дёгтя»! Не ровно дышите в сторону редакции?

  3. Дзякуй, Алена, што сочыце за маімі каментарамі, дробязь, але прыемна, што нехта не роўна дыхае і ў мой бок. Наша рэдакцыя, Алена, самая файная, можа таму і затрымліваецца мой подых, калі даводзіцца знаёміцца з матэрыяламі «Дзвінскай праўды». Люблю газету, газета любіць свайго чытача — сяброўскія адносіны паміж намі. Яно можа каму і да спадобы, калі ўсхваляючы недарэчнасць сябры адзін адному пляскаюць у ладкі, але мне здаецца, што сапраўдныя сябры так не робяць.
    Што да “лыжкі дзёгцю”, то мне падаецца, што ў вышэй напісаным каментары нічога такога няма. Дзе Вы ўбачылі гэты “дзёгаць”? Працытуйце.

  4. Все цитировать, или выборочно? просто не надо забывать, что критика — самой сладкое блюдо в меню, особенно если его вы предлагаете попробовать соседу…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *