Нашы — мужныя і спартыўныя

Спорт

Каманда Верхнядзвінскага раёна прыняла ўдзел у абласных стартах «Беларуская лыжня-2012»


Удзел у спаборніцтвах прымалі спартсмены розных узроставых катэгорый, і ўсе добра справіліся з лыжнёй. Хаця вытрымаць тэмп было няпроста: на старт выйшлі лепшыя лыжнікі з раёнаў і школ алімпійскага рэзерву Віцебшчыны. Зразумела, перамагчы «прафесіяналаў» немагчыма, але верхня-дзвінцы праявілі мужнасць і спартыўны характар і ненамнога адсталі ад лідараў.
Аддзел фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама дзякуе ўсім спартсменам, якія абаранялі гонар раёна.
НА ЗДЫМКУ: верхнядзвінская каманда (злева направа) Н. Міклушонак, Ю. Венгер, Н. Лакотка, В. Замбер, В. Кузьміч, С. Язерская, Т. Зубрыцкая, А. Пыжова (у састаў каманды ўваходзіў таксама С. Васюковіч).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *