Спроба не ўдалася

Человек Общество Закон

Вечарам 21 снежня ў Верхнядзвінскім раёне ваеннаслужачымі пагранічнага атрада ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі спецпадраздзялення пагранічнай службы пры спробе перайсці Дзяржаўную граніцу былі затрыманы два грамадзяніна Індыі і два грамадзяніна Афганістана, а таксама грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які суправаджаў іх. Непадалёк ад месца затрымання знаходзіўся легкавы аўтамабіль «Тойота» з расійскімі нумарамі, на якім прыбылі парушальнікі.
Амаль адначасова ў Верхнядзвінску быў затрыманы арганізатар канала незаконнай міграцыі грамадзянін Індыі, які спрабаваў уцягнуць у проціпраўную дзейнасць пагранічнікаў, прапануючы хабар у памеры тысяча долараў.
Д. ГЛЕБКА,
начальнік прэс-службы Полацкага пагранатрада, капітан.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *