Прыйшла сапраўдная зіма

Актуально Общество

Марозец, снег, завіруха і, адпаведна, бадзёры настрой падаравала нам, нарэшце, зіма.

На ачыстцы вуліц горада ад сне- га заняты Яўген Сукончанка.

Сёлета яна запазнілася, але ўсё ж паўстала ва ўсёй моцы… І хаця не абцяжарвае пакуль экстрэмальнымі праявамі, работы ў дарожнікаў і камунальшчыкаў прыбавілася.
Зрэшты, работнікі ДРУВП ЖКГ заўсёды напагатове: сёння — так, а заўтра, магчыма, прыйдзецца змагацца са стыхіяй. Зіма — пара капрызлівая і непрадказальная. Уся тэхніка адрамантавана, падрыхтавана да работы. Рэгулярна ажыццяўляецца снега-ачыстка вуліц, завулкаў, пад’ездаў да шматкватэрных дамоў. Прычым, у любы час сутак: ідзе снег — і праз кожныя тры гадзіны камунальшчыкі яго ўбіраюць.
Заняты ачысткай горада вопытныя і ўмелыя механізатары і вадзіцелі. Яўген Сукончанка на сваім міні-трактары «Беларус» упарадкуе тратуары і іншыя «вузкія» месцы, куды не дабрацца буйнагабарытнай тэхніцы.
Яе вадзіцелям таксама хапае работы. Аляксандра Ганчаронка на спецмашыне «Амкадор-332-С4» звычайна накіроўваюць на самыя працаёмкія ўчасткі. Трактарысты Вадзім Тамашэвіч на МТЗ-82 і Аляксандр Смерцеў на МТЗ-1221 таксама старанна працуюць на ачыстцы горада. А механізатары Назьян Заракоўскі з Бігосаўскага філіяла ДРУВП ЖКГ і Валерый Дабраедаў з Асвейскага філіяла упарадкуюць свае населеныя пункты.
Л. ФЁДАРАВА.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *